Пра гэта паведамілі нашаму радыё сябры грамадзкага таварыства ўшанаваньня памяці загіблых "Мартыралёг Беларусі", якія ініцыююць стварэньне курапацкага мэмарыялу пад назовам "Лес крыжоў".
На месцы масавых расстрэлаў у 1930-я гады бальшавіцкім рэжымам дзясяткаў тысяч бязьвінных людзей урад Беларусі абяцаў стварыць дзяржаўны мэмарыял.
Аднак за часы Лукашэнкі адносіны ўладаў да рэпрэсіяў зьмяніліся, і дэмакратычная грамадзкасьць краіны вырашыла стварыць у Курапатах народны помнік. Яго запачаткавалі некалькі дзясяткаў крыжоў, пастаўленых там летась увосень перад Дзядамі.
Напярэдадні веснавога дня памяці продкаў — Радаўніцы — гэтая праца будзе прадоўжаная. Пачатак талакі ў суботу а 12-й гадзіне.