Сёньня падчас атрыманьня візы ў беларускай амбасадзе ў Вене спадару Дувэ параілі перанесьці візыт на канец красавіка. Беларускія дыпляматы патлумачылі гэта тым, што афіцыйныя асобы, зь якімі ён плянуе сустрэцца, нібыта, будуць 25-27 сакавіка вельмі занятыя.
Як лічыць кіраўнік Цэнтру прававой абароны журналістаў пры БАЖ Міхаіл Пастухоў, гэта – дыпляматычныя хітрыкі беларускіх ўладаў, скіраваныя на тое, каб не дапусьціць прадстаўніка АБСЭ ў Менск 25 сакавіка, калі адбудзецца апазыцыйная акцыя, прысьвечаная Дню волі.