Агляд чарговага нумару газэты "Рабочы". Газэта паставіла прэзыдэнта "на лічыльнік" – нумар адкрываецца лічбай 248 – столькі дзён засталося да прэзыдэнцкіх выбараў. У калёнцы "Надзённае" рэдактар "Рабочага" Віктар Івашкевіч, разважаючы пра кандыдатаў ў прэзыдэнты Беларусі, абвяргае думку некаторых пра тое, што, маўляў, Лукашэнку можа перамагчы толькі такі ж Лукашэнка – дэмагог, але з дэмакратычнай афарбоўкай. Івашкевіч кажа, што грамадзтва стамілася ад баўбатуна і абяцальніка. Таму апазыцыя робіць стаўку не на Лукашэнку нумар 2, а на разумных, надзейных людзей, якія ўмеюць рабіць справу. На шостай старонцы надрукавана Заява прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў, якія падтрымалі ініцыятыву рэгіёнаў Беларусі аб разглядзе кандыдатуры Сямёна Домаша ў якасьці адзінага кандыдата ад аб'яднанай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Заяву падпісалі Марыя Аліева, Алег Трусаў, Віктар Бабаед, Міраслаў Кобаса, Аляксандр Бяляцкі, Андрэй Саньнікаў і многія іншыя. "Менчукоў становіцца больш. Але радавацца рана" – такі камэнтар даў "Рабочы" дыяграме, якая паказвае рост насельніцтва сталіцы. Так, Менск хутка расце і ... стварае адну экстрэмальную сыуацыю за другой. У прыватнасьці, у рамках гораду фактычна аказаўся могільнік радыёактыўных адходаў ля пасёлка Сосны. Сьцены з бэтону, якія павінны ахоўваць мінчукоў ад радыяцыі, разбураюцца. Пасёлак Сосны можа стаць другім Чарнобылем. 28 студзеня ў памяшканьні рэдакцыі газэты "Рабочы" пройдзе "круглы стол", на якім будзе абмяркоўвацца гэтае пытаньне. Калі той, хто слухае нас, мае намер прыняць удзел у размове, хай патэлэфануе ў рэдакцыю: нумар 227-04-54. Сваю другую і трэцюю старонкі газета прадставіла тым, хто змагаецца за правы працаўнікоў. Сёньня супраць абрабавання беларускімі ўладамі пратэстуюць і рабочыя бабруйскага прадпрыемства "ФанДАК", і рабочыя Менскага маторнага заводу, і пэдагогі, бізнэсоўцы, і тыя, хто працуе ў апазыцыйных выданьнях. Як адзначыла ў газэце прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі "разварочваецца вайна з інфармацыяй". Улады баяцца, што інфармацыя, якая не прайшла цэнзуры, заставіць простых людзей думаць, разважаць, а гэта значыць – рабіць уласны выбар, і ён можа аказацца не на карысьць сёньняшніх кіраўнікоў краіны. Сьведчаньне таму – спроба закрыць незалежную друкарню "Мэджык". Юры Будзько, генэральны дырэктар выдавецкага прадпрыемства "Мэджык", сьцвярджае: "Мы зробім усё, каб выпуск газэт не спыніўся. Аднак гэта можа адбыцца ў любы момант". Нагадаем, што з друкарні "Мэджык" выходзяць газеты "Народная воля", "Рабочы", "Наша свабода", "БДГ". Зь іншых матэрыялаў газэты "Рабочы" варта вылучыць камэнтар экс-прэзыдэнта Нацбанка Беларусі Станіслава Багданкевіча наконт адзінай з Расеяй валюты ў сувязі са скандалам, які пачаўся пасля заявы Міністэрства юстыцыі: экспэрты Мінюста – лукашэнкаўскія чыноўнікі – нечакана прызналі незаконным увядзеньне зь 1 студзеня 2005 года агульнай грашовай адзінкі. Што гэта? Палітычныя гульні? У сувязі з крытычнымі выказваньнямі беларускіх уладаў на адрас кіраўніка Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЕ Ханса-Георга Віка "Рабочы" накіраваў Віку свае пытаньні і атрымаў адказ: "Няма ніякіх падставаў для крытыкі. АБСЭ будзе працаваць у Беларусі так, як і працавала. Мы не завадатары інцыдэнтаў. Мы – назіральнікі". Цяжкай сацыяльнай праблеме – дзецям-сіратам – прысвечан нарыс журналіста Святланы Шыдлоўскай "Я працую мамай". Гаворка ідзе пра дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, якіх у краіне налічваецца ўсяго 56. У такіх дамах выхоўваецца па 5-8 дзяцей, яны жывуць адной сям'ёй з выхавацелямі. Але дзяржава ня мае сродкаў, каб разьвіваць гэтую форму дагляду за малымі, чые бацькі пазбаўлены правоў з-за алькагалізму. Заканчваецца чарговы нумар штотыднёвіка расповедам пра старажытныя плямёны, што былі нашымі продкамі, пра багоў, якіх ушаноўвалі продкі да прыняцьця хрысціянства.