Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі заснавалі Аргкамітэт у cправе стварэньня "Згуртаваньня ўдзельнікаў адраджэнскіх, незалежніцкіх, вызвольных рухаў". Мэта новае грамадзкае арганізацыі — аб'яднаць усіх, хто апошнімі дзесяцігодзьдзямі бараніў мову, культуру, гісторыю, нацыянальную годнасьць і свабоду беларусаў. У Арганізацыйны камітэт па стварэньні гэтага Згуртаваньня ўвайшлі вядомыя ў краіне інтэлектуалы: рэжысэр Валеры Мазынскі, мастакі Аляксей Марачкін і Ўладзімер Крукоўскі, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, культуролягі Зьміцер Санько й Зьдзіслаў Сіцька. Каардынатарам Аргкамітэту абраны вядомы гісторык Міхась Чарняўскі. У звароце сябры Аргкамітэту заклікаюць вэтэранаў нацыянальнага руху Беларусі на Радзіме і ў замежжы аб'яднацца, каб: "разам пераадолець катастрафічную разьяднанасьць, пэсымізм і разгубленасьць". Аўтары звароту спадзяюцца, што вэтэраны-адраджэнцы адгукнуцца на заклік аб'яднацца пад спрадвечнымі cымбалямі, дзеля абароны свабоды асобы й незалежнасьці краіны. Гаворыць каардынатар Аргкамітэту Міхась Чарняўскі: "Больш актыўныя людзі, асабліва моладзь, працуюць цяпер у палітыцы штодзённа, а вось тыя, хто стваралі грунт, падмурак адраджэньня — людзі старэйшага пакаленьня, дык яны расьцярушаныя па Беларусі, як быццам бы адсунутыя ўбок, а часам забытыя ці прызабытыя. І таму ўзьнікла такая ідэя — паспрабаваць аб'яднаць тых, хто быў у нашым Адраджэньні, хто яшчэ жывы ды хто яшчэ можа прыносіць карысьць для Беларусі. Арганізацыйны камітэт спрабуе гэту справу распачаць. Ну, думаем, што й распачнем", — паведаміў спадарЧарняўскі. Сябры Аргкамітэту спадзяюцца аб'яднаць у новай арганізацыі былых настаўнікаў, удзельнікаў падпольных незалежніцкіх арганізацыяў і нават паваеннага беларускага збройнага супраціву, прычым і зь Беларусі, і зь іншых краінаў. Згуртаваньне беларускіх вэтэранаў будзе займацца навуковай дзейнасьцю (збор інфармацыі пра ўдзельнікаў нацыянальнага руху, выданьне даведнікаў ды інш.), сацыяльнай дапамогай вэтэранам, а таксама даглядаць магілы адраджэнцаў. Сябры Згуртаваньня будуць актыўна ўдзельнічаць і ў грамадзкім жыцьці краіны. Чаму ж гэткая грамадзкая арганізацыя паўстае толькі цяпер, а ня ў першыя гады беларускай незалежнасьці, калі палітычны клімат у краіне быў больш спрыяльным? "Восем гадоў таму, калі мы думалі, што мы ўжо пабудавалі беларускую незалежную дзяржаву, думалася-меркавалася, што гэта будзе дзяржаўны клопат. Што мы ня будзем ужо бегаць, каб некага рэабілітаваць, хто сядзеў за падпольную арганізацыю — наадварот, дзяржава іх ушануе пэрсанальнымі пэнсіямі, нацыянальнымі ардэнамі і так далей. Гэтак ня выйшла. Зараз дзяржава гэтым не займаецца, дык мы павінны самі гэтым займацца", — кажа каардынатар Аргкамітэту Згуртаваньня вэтэранаў Нацыянальна-вызвольнага руху Міхась Чарняўскі. Сябры Аргкамітэту рыхтуюць статут і праграму Згуртаваньня і працуюць над дакладнай афіцыйнай назвай арганізацыі. Са словаў Міхася Чарняўскага, устаноўчы зьезд арганізацыі адбудзецца на пачатку сакавіка.