Сёлета беларускія памежнікі затрымалі 600 іншаземцаў, што спрабавалі незакона перайсьці праз заходнюю мяжу Беларусі. Яшчэ каля 7 соцень нелегальных мігрантаў былі спыненыя на подступах да мяжы й дэпартаваныя зь Беларусі. Між тым, на беларускай тэрыторыі перабываюць да 150 тысячаў замежных грамадзянаў, якія могуць паспрабаваць неўзабаве нелегальна перайсьці мяжу, каб рушыць далей у Заходнюю Эўропу. Як паведамілі радыё Свабода ў Дзяржаўным камітэце памежных войскаў Рэспублікі Беларусь, сёлета ўдалося зьменшыць наплыў незаконных мігрантаў на нашую заходнюю мяжу. За 11 месяцаў 2000 году былі затрыманыя больш як 600 грамадзянаў з краінаў Афрыкі ды Азіі. Яны складаюць каля 70% затрыманых нелегальных мігрантаў. Летась такіх няпрошаных гасьцей было больш за 700 чалавек, а ў 1998 — больш за 1300. Гаворыць супрацоўнік прэсавага цэнтру Дзяржаўнага камітэту Памежных войскаў Беларусі Ўладзімер Несьцяровіч: "Гэта ня сьведчыць пра тое, што незаконная міграцыя не зьяўяецца больш для нас вострай праблемаю. Наогул, гэта балючая праблема для ўсяго сьвету. Не таму, што вялікія групы людзей бягуць у Эўропу ў пошуках лепшае долі, а таму што побач зь нелегальнымі мігрантамі крочыць крымінал: наркотыкі, зброя, незаконны рынак працы", — паведаміў Уладзімер Несьцяровіч. Зараз прадстаўнікі краінаў Афрыкі ды Азіі рэдка спрабуюць прарвацца празь беларускую мяжу паасобку. Яны шукаюць сабе павадыроў, арганізатараў гэтага падпольнага бізнэсу. У апошні час беларускія памежнікі сутыкнуліся з тым, што крымінальныя структуры, якія бяруцца перапраўляць мігрантаў празь мяжу, набываюць імпартныя радыёстанцыі, прыборы начнога бачаньня, сучасныя аўтамабілі, блянкі пашпартоў ды розных даведак. Таму, відаць, і паслугі такіх падпольных фірмаў каштуюць зараз дорага — некалькі тысячаў даляраў з кожнага кліента. Як падкрэсьліў намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэту пагранічных войскаў Беларусі Мікола Кохан, такое падвышэньне коштаў на падпольным рынку прывяло да ўзмацненьня прафэсіяналізму арганізатараў нелегальнае міграцыі і да спробаў стварыць новыя каналы перапраўкі нелегалаў празь мяжу. Гэта ў сваю чаргу патрабуе ад памежнікаў значных матэрыяльных, фінансавых, тэхнічных выдаткаў на кантроль за незаконнымі мігрантамі. Паводле словаў генэрал-маёра Міколы Кохана, сёлета затрыманыя каля трыццаці чалавек, якія ўзначальвалі гэты нелегальны бізнэс у Беларусі. У складзе памежных войскаў ёсьць Асобная служба актыўных захадаў. Ёй, відаць, у бліжэйшы час прыбавіцца справаў. Гаворыць Уладзімер Несьцяровіч: "Улетку на адным з участкаў Гарадзенскага атраду быў дэмантаваны электрасыгналізацыйны комплекс, тая самая "жалезная заслона", якая раней служыла сымбалем закрытасьці савецкага грамадзтва і якая ў апошні час пачала дапамагаць Эўропе стрымліваць армію незаконных мігрантаў. Дык цяпер менавіта гарадзенскім памежнікам даводзіцца больш змагацца з гэтак званымі "афра-азіятамі", — распавёў супрацоўнік прэсавае службы памежных войскаў Уладзімер Несьцяровіч. Як зазначыў намесьнік кіраўніка Памежных войскаў Беларусі Мікола Кохан, мяркуецца, што ў 2002 годзе на беларуска-польскай мяжы не застанецца ніводнага кілямэтру сыгналізацыйнае сыстэмы. Прычына — адсутнасьць грошай на тое, каб падтрымліваць гэтак званую "калючку" ў рабочым стане. Паводле ацэнак беларускіх і замежных міграцыйных службаў, МУС, Памежнага камітэту, да 150 тысячаў нелегальных мігрантаў ужо аселі ў Беларусі.