У адзінаццатыя суткі сухой галадоўкі Дзьмітрыя Абадоўскага адміністрацыя магілеўскага сьледчага ізалятара №4 прыняла рашэньне зьмясьціць зьняволенага ў рэанімацыю. Нагадаем, што сын вядомага ў рэгіёне праваабаронцы больш за паўтары гады ўтрымліваецца пад сьледзтвам і аб'явіў галадоўку пратэсту супраць самавольства, якое чыняць над ім і ягонай сям'ёй праваахоўныя ворганы. Зьвесткі пра стан здароўя Дзьмітрыя Абадоўскага сёньня былі дадзеныя толькі яго маці. Начальнік сьледчага ізалятару адмовіў у атрыманьні інфармацыі ня толькі журналістам, але і бацьку і абаронцу зьняволенага. Цяпер, калі стала вядома, што Дзьмітрыя павезьлі ў шпіталь, Іван Восіпаў адмаўляецца паведаміць, у які канкрэтна шпіталь зьмясьцілі Абадоўскага, і ў якім стане ён зараз знаходзіцца. Абаронца паскардзіўся на парушэньне свайго права на інфармацыю ў Магілеўскую абласную пракуратуру, і зараз, паводле зьвестак Сяргея Абадоўскага, пракуроры спрабуюць разабрацца з адміністрацыяй турмы. Дзьмітры Абадоўскі на 11-я суткі сухой галадоўкі знаходзіўся ў крытычным стане. Ужо ў мінулыя дні, паводле словаў бацькі, зьняволены выглядаў проста як жывы шкілет. Мэдыкі, зь якімі кансультуецца Абадоўскі-старэйшы, кажуць, што чалавек можа вытрымаць 10 дзён сухой галадоўкі. Былі выпадкі, калі тэрмін выжываньня цягнуўся да 14 дзён, але чалавек, які перакрочыў мяжу, рызыкуе застацца на ўсё жыцьцё інвалідам, і фізычным, і псыхічным. На рахунку Дзьмітрыя Абадоўскага 11 дзён сухой галадоўкі.