Імпартэр у Беларусь тытунёвых вырабаў гандлёвае маркі "Філіп Морыс" — супольнае прадпрыемства "Т&Б" — прагназуе перадзел яшчэ аднага сэктару спажывецкага рынку. Гэтым разам спэцыялісты прадказваюць экспансію ў Беларусь танных расейскіх цыгарэтаў. Паводле прыблізных дадзеных Міністэрства аховы здароўя, пятая частка насельнікаў Беларусі ў той ці іншай ступені мае залежнасьць ад тытуню. Як паказвае досьвед, заўзяты курыльшчык штодзённа набывае прынамсі пачак цыгарэтаў. Але плацежаздольнасьць беларускіх курцоў такая, што на вялікія прыбыткі ад прысутнасьці ў Беларусі ўсё цяжэй разьлічваць нават магутным усясьсветным тытунёвым карпарацыям. Нягледзячы на гучныя рэклямныя акцыі з мноствам прызоў ды дабрачынныя адлічэньні на культуру, тытунёвыя прадстаўніцтвы губляюць спажыўцоў, нават прапануючы ўтрая ніжэйшыя кошты ў параўнаньні з заходнімі. У інтэрвію агэнцыі "Интерфакс-Запад" кіраўніцтва СП "Т&Б" робіць выснову, што ў такой сытуацыі на павелічэньне попыту можа разьлічваць толькі той, хто прапануе адпаведны сярэднім заробкам кошт. Расейскія вытворцы, сьвядома скарыстоўваючы дэмпінг у разьліку на пэрспэктыву, пачынаюць атаку па ўсім фронце — ад харчовых прадуктаў да турыстычнага бізнэсу. Адпаведна, масавая залежнасьць ад шкоднае звычкі вызначыла яшчэ адну патэнцыйную сфэру ўплыву. Вось як ацэньвае сытуацыю кіраўнік аддзелу карпаратыўных справаў генэральнага прадстаўніцтва "Філіп Морыс Мэнэджмэнт Сервісэз" у Беларусі Ігар Альхімовіч. (Удакладню, што генэральнае прадстаўніцтва непасрэдна канкуруе на беларускім рынку з СП "Т&Б".)… (Альхімовіч: ) "Прагназаваць, што будзе ў наступным годзе, дастаткова складана. Мноства фактараў маюць у гэтым сэнсе значэньне. Але, на мой погляд, рынак ужо склаўся, і я ня думаю, што адбудуцца вельмі сур'ёзныя зьмены. Да таго ж, кіраўніцтва "Т&Б" гаворыць, што не давала ніякіх інтэрвію "Интерфаксу", невядома, адкуль яно ўзялося і ўжо мусіць быць абвержаньне". У СП ані пацьвердзіць, ані абвергнуць інфармацыю не пажадалі, спаслаўшыся на тое, што з журналістамі мець справу небясьпечна. Але з тым, што расейская прысутнасьць на беларускім рынку павялічыцца, адназначна пагадзіліся. Канкураваць з расейскімі гандлёвымі маркамі прыйдзецца ня толькі амэрыканцам. Некалі папулярны айчынны вытворца — тытунёвая фабрыка ў Горадні — таксама рызыкуе страціць сталае кола пакупнікоў. Шмат часу прадпрыемства згубіла на вызначэньне вэктару супрацоўніцтва, а ўрэшце зноў вярнулася да першапачатковага аблічча. Сьціплы айчынны асартымэнт задавальняе калі толькі кансэрватыўна-непераборлівых сялянаў. Моладзь звыклы яшчэ з савецкага часу пералік ("Астра", "Прыма", "Космас", "Арбіта" й г.д.) усё часьцей ігнаруе. Мэдыкі ў сваю чаргу спадзяюцца, што падобныя рашэньні будуць грунтавацца не на якасьці цыгарэтаў (якая пры любым раскладзе ўмоўная), а на здаровым ладзе жыцьця.