У Барысаве адбылася канфэрэнцыя прадстаўнікоў філіяў больш чым дзесяці апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Канфэрэнцыя была скліканая тутэйшай Каардынацыйнай радаю дэмакратычных сілаў з нагоды маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбараў. Удзельнікі канфэрэнцыі стварылі рэгіянальны штаб у справе падрыхтоўкі й правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў. Першапачаткова плянавалася правесьці й гэтак званае мяккае рэйтынгавае галасаваньне адносна адзінай альтэрнатыўнай кандыдатуры. Але ў Барысаве гэткае галасаваньне не адбылося. Высьветлілася, напрыклад, што Партыя Працы ў якасьці такой кандыдатуры бачыць старшыню Фэдэрацыі прафсаюзаў Уладзімера Ганчарыка; Партыя БНФ — вядомага палітыка з Горадні Сямёна Домаша. Абедзьве ж сацыял-дэмакратычныя партыі тут яшчэ канчаткова ня вызначыліся. Гэтую інфармацыю прысутным паведамілі лідэры філіяў названых партыяў Мікола Пахабаў, Анатоль Аскерка, Генадзь Гаўрусёў і Аляксандар Абрамовіч. Яны папрасілі адкласьці галасаваньне, прынамсі, да таго моманту, калі праблему вырашаць Каардынацыйная Рада або Кангрэс Дэмакратычных сілаў. Просьба была задаволеная. Аднак шмат якія выступоўцы папракалі ўдзельнікаў КРДС за працяглыя дыскутаваньні й няпэўнасьць. Гаворыць старшыня Барысаўскае рады БСДП "Народная Грамада" Аляксандар Абрамовіч: "Я лічу, што гэта пэўная хіба, што, па-першае, няма згоды на адзінага кандыдата. А па-другое, ужо час вызначыцца. Ідзе згуба часу, і гэтая згуба — на карысьць рэжыму, на карысьць Лукашэнку", — зазначыў спадар Абрамовіч. Тым ня меней, каб не марнаваць час, канфэрэнцыя стварыла адмысловы штаб у справе падрыхтоўкі ды правядзеньня ў Барысаве і ў рэгіёне прэзыдэнцкіх выбараў. Сёньня ж штаб правёў сваё першае паседжаньне. Пасьля яго намесьнік старшыні штаба Зьміцер Бародка даў інтэрвію для радыё Свабода: (Бародка: ) "Адбылося абраньне старшыні штаба. З-за пэўных матываў пакуль мы яго не называем. Па-другое, вызначаныя пэўныя кірункі дзейнасьці штаба. Перш за ўсё — гэта праца зь людзьмі, вызначэньне валантэраў, назіральнікаў. Агітацыйная праца. Праца ў праўнай падрыхтоўцы гэтых людзей". (Карэспандэнт: ) "Колькасьць валантэраў вызначаецца дзясяткамі або сотнямі чалавек?" "Сотнямі. Бо дзясяткам людзей па Барысаву і рэгіёну мы не справімся", — паведаміў Зьміцер Бародка.