Каардынацыйнай радай дэмакратычных сілаў былі названыя тры прозьвішчы патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты ад аб'яднанай апазыцыі. Гэта Сямён Домаш, Міхал Чыгір і кіраўнік Фэдэрацыі прафсаюзаў Уладзімер Ганчарык. Лідэры КРДС на працягу тыдня павінны правесьці кансультацыі з гэтымі палітыкамі й выпрацаваць мэханізм зацьвярджэньня адзінага кандыдата. Сёньняшняе паседжаньне Каардынацыйнае рады пачалося з прапановаў партыяў і арганізацыяў адносна кандыдатураў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Прадстаўнікі Партыі БНФ, а таксама некаторых рэгіянальных кааліцыяў назвалі кандыдатуру былога кіраўніка Гарадзеншчыны Сямёна Домаша, бо менавіта ён набраў найбольшую колькасьць галасоў у часе папярэдняга абмеркаваньня сярод актывістаў гэтых арганізацыяў. Прадстаўнікі Аб'яднанае Грамадзянскае партыі выказаліся за Сямёна Домаша й Міхала Чыгіра. І ўрэшце кіраўнікі партыяў Працы й жанчынаў "Надзея", а таксама лідэр БСДГ Станіслаў Шушкевіч паведамілі, што падтрымліваюць лідэра Фэдэрацыі прафсаюзаў Уладзімера Ганчарыка. Прадстаўнікі Каардынацыйнае рады задаволеныя тым, што патэнцыйных кандыдатаў усяго толькі тры. Яны лічаць, што шляхам перамоваў можна дасягнуць кампрамісу й дамовіцца, каб аб'яднаную апазыцыю на прэзыдэнцкіх выбарах прадстаўляў толькі адзін кандыдат. Гаворыць намесьнік старшыні АГП Аляксандар Дабравольскі: (Дабравольскі: ) "Мы не абмяркоўвалі гэтых кандыдатураў тут, а дамовіліся, што лідэры партыяў, якія ўваходзяць у КРДС правядуць зь імі кансультацыі, паведамяць аб выніках абмеркаваньня тут і дамовяцца аб магчымай працэдуры вылучэньня аднаго кандыдата. Гэта павінна быць зроблена ў тыднёвы тэрмін, а пасьля як гэта працэдура спрацуе, і калі будзе вылучаны адзін кандыдат, будзе залежаць ад таго, якая гэта будзе працэдура". (Карэспандэнт: ) "А як, на Вашую думку, якія ёсьць шанцы на тое, што будзе адзін кандыдат вылучаны з гэтых трох?" (Дабравольскі: ) "Першым пунктам рашэньне па гэтым пытаньні было ўхваленьне папярэдняй працы па вылучэньні адзінага кандыдата, гэта значыць, што ёсьць вялікія шанцы, што гэты адзіны кандыдат будзе. І самае галоўнае – ёсьць імкненьне да гэтага кансэнсусу". Паведаміў спадар Дабравольскі. Сам ён не шкадуе, што ягонае прозьвішча ня трапіла ў сьпіс патэнцыйных кандыдатаў і гатовы працаваць у камандзе любога, каго падтрымае аб'яднаная апазыцыя. Віцэ-прэзыдэнт Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Віктар Івашкевіч, які старшыняваў на сёньняшнім паседжаньні, таксама задаволены рашэньнем, прынятым Каардынацыйнай радаю: (Івашкевіч: ) "Кандыдаты – гэта адныя з мэханізмаў дасягненьня, і ўсе гэта разглядаюць не з пазыцыяў "люблю-не люблю", а з пазыцыі, наколькі той ці іншы кандыдат можа стаць мэханізмам дасягненьня дэмакратыі на Беларусі. Я вельмі рады, што няма ніякіх звадаў, дэмаршаў, а ідзе канструктыўная праца". Лічыць Віктар Івашкевіч. Сябры Каардынацыйнае рады таксама абмеркавалі пытаньні, зьвязаныя з фармаваньнем перадвыбарчых штабоў адзінага кандыдата ў розных рэгіёнах краіны. Прадстаўнік партыі Працы Леанід Лемяшонак прапанаваў сябрам КРДС аднавіць сяброўства ў радзе Сацыял-Дэмакратычнае "Народнае Грамады". Прадстаўнікі Каардынацыйнае рады даручылі спадару Лемяшонку правесьці кансультацыі зь Міколам Статкевічам, і калі кіраўніцтва "Народнае Грамады" пагодзіцца выконваць патрабаваньні КРДС, сяброўства сацыял-дэмакратаў у гэтым воргане будзе адноўленае.