Пэсымістычны погляд на сытуацыю ў школьнай адукацыі выказвае настаўніца з Баранавічаў Марына Жук. (Жук: ) "У нашай школе сытуацыя такая: настаўнікі падпісваліся, канешне, але ў асяродзьдзі няма надзеі, што гэта штосьці можа зьмяніць. Сказаць аб тым, што настаўнікі верылі б у штосьці, я не магу. А сытуацыя сацыяльная проста жудасная. Я магу прывесьці прыклад на нашай сям'і. Я – настаўніца, муж таксама, выкладае фізыку. І мы вядзем проста жабрацкае жыцьцё. Напрыклад, такая дробязь: у старэйшага дзіцяці парваліся зімовыя боты, каб купіць гэтыя боты, трэба ахвяраваць нечым – не набываць нейкую ежу, а харчавацца бульбай. Стан жудасны. Таму проста апускаюцца рукі, і трымаесься толькі тым, што ёсьць сям'я, што трэба ўсё ж такі жыць і працаваць. Але як далей існаваць, якое выйсьце – ня ведаю". (Караткевіч: ) "Скажыце, на колькі трывалы гэты энтузыязм настаўніцкі. Таму што справа выкладаньня – гэта вельмі адказна; пры адсутнасьці фінансаў, пры адсутнасьці магчымасьці адпачыць, набыць нейкую літаратуру, для таго, каб сябе дасканаліць. У прынцыпе, што жывіць настаўнікаў, якія не пакідаюць школу?" (Жук: ) "Энтузыязм трымаецца проста на тым, што настаўнікі вельмі такі баязьлівы народ, гэта амаль самая запалоханая частка нашага насельніцтва. Бо настаўнікі шукаць нейкую іншую працу ня стануць. Канешне, энтузыязм ёсьць, і ён трымаеца толькі на тым, што настаўнік застаецца настаўнікам, вось для гэтых дзяцей. Ім усё ж такі жыць далей, і трымае толькі тое, што ты можаш даць гэтым дзецям. Бо можа прыйсьці нехта, хто зусім ня дасьць ім беларускага. А я, магчыма, змагу даць дзецям нешта такое, каб яны былі лепш за нас". Гутарыла