Навіны 01 сьнежня 2000 г.

Алесь Сердзюкоў, Магілеў

Магілеўскія гарадзкія ўлады патрабвалі ад некалькіх дзясяткаў прадпрымальнікаў са стадыёну "Спартак" перамясьціца на іншы рынак. Чыноўнікі тлумачылі сваё рашэньне неабходнасьцю рэканструкцыі стадыёну.

Прадпрымальнікі выказваюць зьдзіўленьне з нагоды такога пункту погляду, бо перавышэньне некалькіх дзесяткаў гандляроў ніяк не паўплывае на рэканструкцыю стадыёну.

Як стала вядома, гарвыканкам заплянаваў высяліць менавіта тых гандляроў, якія мелі дадатковыя гандлёвыя месцы на іншых рынках Магілеву. Першапачаткова ўлады прапанавалі высяліць тых магілеўцаў, якія, акрамя стадыёна "Спартак", гандлявалі на Быхаўскім і Кастрычніцкім рынках гораду. Але ж, калі высьветлілася, што Быхаўскі рынак поўнасьцю заняты, рашэньне распаўсюдзілася толькі на тых, хто мае дадатковыя месцы на Кастрычніцкім рынку Магілева. Адміністрацыя стадыёна "Спартак" апынулася ў дваякім становішчы. З аднаго боку, яна зацікаўлена, каб мець больш прадпрымальнікаў і больш прыбытку. Але зь іншага – трэба выконваць тэлефонны загад гарвыканкаму. Тым больш, што гэтыя прадпрымальнікі заплацілі грошы, але, паводле вуснага рашэньня гарвыканкаму, ім не далі абанэмэнты на прва гандлю на сьнежань.

Вось як пракамэнтаваў гэтае рашэньне старшыня Свабоднага прафсаюза прадпрымальнікаў Магілеву Сяргей Фамін:

(Фамін: ) "Гарвыканкам спасылаецца на рэканструкцыю стадыёна. Але ж, як мы ведаем, яна не адбудзецца да вясны – па-першае, няма сродакў, па-другое, на вуліцы зіма. Таму я не магу зразумець сэнсу такіх перамяшчэньняў".

Сытуацыю камэнтаваў старшыня Свабоднага прафсаюза прадпрымальнікаў Магілева Сяргей Фамін.