Нечаканая ўчорашняя адстаўка міністра культуры Аляксандра Сасноўскага, мае, на думку некаторых нацыянальных дзеячоў, цалкам заканамерныя прычыны. Нішто не паказвала на такі раптоўны канец кар'еры Аляксандра Сасноўскага, — прызнаваліся сёньня ў нефармальных гутарках падначаленыя былога ўжо міністра. Любіць спадар Лукашэнка народныя пагулянкі пад назовам "Дажынкі" — міністр ладзіў іх з усёю шчырасьцю й шчодрасьцю. Ня любіць спадар Лукашэнка нацыянальна сьведамых мастакоў ды тэатралаў — міністар не дазваляў выставы суполкі "Пагоня" ды зьнішчаў тэатар "Вольная сцэна". Але ад публічных камэнтароў сёньня дзяячы культуры ўстрымліваліся, матывуючы адмову кожны па-свойму. Старшыня Саюзу мастакоў Генадзь Буралкін: (Буралкін: ) "Мы не адносімся да імністэрства культуры, мы – грамадзкае аб'яднаньне, якое самастойна працуе, і сутыкаліся толькі тады, калі рабілі выставы". Сказаў старшыня Саюзу мастакоў Генадзь Буралкін. Аляксей Дудараў, старшыня Саюзу тэатральных дзеячоў, таксама быў ляканічны: (Дудараў: ) "Там наверсе, мабыць, нейкія свае існуюць непагадзі і надвор'е сваё. Я ў гэтым слаба разьбіраюся, па-перашае, а, па-другое, законы існаваньня чыноўнага люду я слаба разумею і слаба арыентуюся ў іх". Прызнаўся Аляксей Дудараў. Іншыя вядомыя дзяячы культуры таксама не былі шматслоўнымі ў гэтай тэме. А вось Алег Трусаў, які быў намесьнікам старшыні камісіі адукацыі й культуры Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня і добра развучыў мэханізм апаратных гульняў, ахвотна падзяліўся сваімі меркаваньнямі. Тым больш, што ён даўно, як высьветлілася, асабіста ведае спадара Сасноўскага, бо вучыўся зь ім у адзін час на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. (Трусаў: ) "Ён, на маю думку, зрабіў тую ж памылку, што і спадар Антановіч. Калі вельмі стараесься спадабацца, то гэта вельмі надакучвае. Мне здаецца, гэта адна з прычынаў яго адстаўкі. Але другая прычына, на маю думку, больш глыбокая. Мне здаецца, што спэцыяльна было расчышчанае месца для нейкіх варыянтаў, зьвязаных з будучай прэзыдэнцкай кампаніяй. Ня выключана, што гэтае месца паспрабуюць прапанаваць чалавеку, які больш фармальна ляяльны будзе да беларушчыны. Магчыма, гэтае месца прапануюць чалавеку больш дасьведчанаму, дапусьцім, у пытаньнях тэорыі культуры, практыкі культуры, для таго, каб перад выбарамі сказаць: "Вось сытуацыя паляпшаецца, вось і гэтых зьнялі, і гэтых, а паставілі лепшых". І мне задецца, што гэтае месца адмыслова расчышчанае для нейкіх палітычных кульбітаў. Можа, зьявіцца на гэтай пасадзе нейкі дзяяч культуру, нейкі пісьменьнік, можа, жанчына (хутчэй за ўсё, на маю думку)". Прагназуе Алег Трусаў, старшыня Таварыства Беларускае Мовы і дацэнт катэдры Беларускага ўнівэрсытэту культуры. Ягоны прагноз падзяляюць некаторыя назіральнікі, якія, сярод мажлівых кандыдатаў на мінкультаўскае крэсла, называюць цяперашняга намесьніка міністра Юры Цьвяткова, дырэктара выдавецтва "Мастацкая літаратура" пісьменьніка Георгія Марчука й двух рэктараў — Акадэміі мастацтва Рычарда Смольскага і Ядзьвігу Грыгаровіч, якая кіруе Беларускім унівэрсытэтам культуры і якая якраз з учорашняга дня знаходзіцца ў адпачынку.