Сяргей Калякін, лідэр Партыі камуністаў Беларускай, наступным чынам пракамэнтаваў вынікі выбараў у інтэрвію нашай карэспандэнтцы: (Калякін: ) "Мы ня згодныя зь меркаваньнем Цэнтравыбаркаму адносна таго, што ў выбарах узялі ўдзел больш за 60 адсоткаў выбаршчыкаў. Мы лічым, што каля паловы выбаршчыкаў удзельнічалі ў выбарах. На нашую думку, у Менску выбары не адбыліся ў ніводнай акрузе. Выбары былі нераўнапраўнымі й несправядлівымі. Ад самага пачатку вялося аднабаковае фармаваньне грамадзкае думкі, і ў гэтым актыўна ўдзельнічалі дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Мы не падтрымлівалі акцыю байкоту, і мяркуем, што арганізатары байкоту дзейнічалі разам з уладамі, і дапамагалі ўладам атрымаць неабходныя вынікі. На маю думку, байкот выбараў не карысны для Беларусі. Паводле папярэдніх ацэнак, за нашых кандыдатаў прагаласавалі 14% выбаршчыкаў. Гэта неблагі вынік. Але мы не перамаглі на гэтых выбарах. Улада паказала, што яна ні ў якіх выбарах у гэтай краіне сумленна перамагчы ўжо ня здолее. А ў рэшце рэшт, на жаль, народ Беларусі зноў прайграў". Гутарыла