Ва ўчорашніх рэгіянальных акцыях аб'яднанай апазыцыі ўдзельнічала каля 10 тысячаў чалавек. Пасьля заканчэньня шэсьцяў, мітынгаў і пікетаў было затрымана 11 апазыцыянэраў, многіх арганізатараў акцыяў цяпер шукае міліцыя. На думку лідэраў апазыцыі, нядзельныя акцыі ў рэгіёнах прайшлі даволі пасьпяхова. Сёньня кіраўнікі Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў правялі прэсавую канфэрэнцыю, на якой падвялі вынікі рэгіянальнай кампаніі. Паводле словаў кардынатара гэтых акцыяў Віктара Івашкевіча, у нядзелю на вуліцы беларускіх гарадоў агулам выйшла каля 10 тысячаў чалавек. Найбольш буйныя акцыі адбыліся ў Горадні, Берасьці, Гомелі й Слоніме. У кожным з гэтых гарадоў у мітынгах і шэсьцях ўдзельнічала ад адной да двух тысячаў чалавек. У большасьці гарадоў акцыі апазыцыі прайшлі спакойна, аднак у Віцебску, Салігорску, Магілеве, Рагачове ды некаторых іншых затрыманьні ўсё ж адбываліся. Так, напрыклад, у Рэчыцы міліцыянты нават затрымалі грамадзяніна Ізраіля, які зрэшты неўзабаве быў адпушчаны. Паводле словаў спадара Івашкевіча, у розных гарадох адміністрацыйныя пратаколы былі складзеныя на 11 удзельнікаў акцыяў, аднак гэтая лічба не канчатковая, бо цяпер міліцыя актыўна шукае многіх арганізатараў. Актывіст БНФ з Жодзіна Алесь Лапіцкі распавёў што ў ягоным горадзе мясцовыя прыхільнікі профашыстоўскага РНЕ справакавалі бойку з апазыцыянэрамі, у выніку якой пацярпеў 14-гадовы сын спадара Лапіцкага Аляксей. Міліцыя ніяк не рэагавала на правакацыю. Увогуле ж, лідэры апазыцыі задаволеныя вынікамі ўчорашняй акцыі. Гаворыць старшыня БНФ Вінцук Вячорка: (Вячорка: ) "Мы задаволеныя тым, што беспрэцэдэнтны геаграфічны ахоп адбыўся, што акцыі адбыліся ўсюды, дзе яны плянаваліся. Гэта пацьвердзіла, што структуры ўсёй дэмакратычнай кааліцыі працуюць. Нас натхняе той аптымізм людзей, якія пераадолеўшы страх і запалохваньне выйшлі на акцыі. Акцыі адбываліся ў відавочным кантэксьце параўнаньня з сэрбскай сытуацыяй, і гэтая частка нашага палітычнага тактычнага пляну на восень зьдзейсьненая пасьпяхова". Паведаміў спадар Вячорка. А вось думка лідэра АГП Анатоля Лябедзькі: (Лябедзька: ) "Я хацеў бы адзначыць, што значэньне гэтай акцыі ў тым, што мы пачалі падрыхтоўку да прэзыдэнцкіх выбараў, і натуральна, што выйграць прызыдэнцкія выбары толькі за кошт Менску немагчыма. Трэба будзіць рэгіёны, і гэта такая першая спроба сыстэмнай працы ў рэгіёнах. Мы будзем прапаноўваць Каардынацыйнай радзе разгледзець, каб мы ў будучым праводзілі трлхсутпенчатыя акцыі. Гэта азначае, што акцыя пачынаецца ў Менску, праз тыдзень яна праходзіць у гарадох-пяцідзесяцітысячніках, і трэба браць трэці ўзровень – усе райцэнтры". Гэта быў спадар Лябедзька. Першую акцыю, паводле такога сцэнару апазыцыя мае намер правесьці ў лістападзе. Гэтую ідэю падтрымалі й рэгіянальныя апазыцыйныя лідэры гарадзенец Сямён Домаш, магілевец Анатоль Фёдараў і Рыгор Бакіевіч зь Берасьця. Усе яны таксама гаварылі, што ўчорашнія акцыі маглі б быць больш масавымі калі б не перашкоды ўладаў. Лідэры апазыцыі паведамілі, што наступная акцыя ў рамках байкоту выбараў пройдзе ў Менску 14 кастрычніка, а 19-га прадстаўнікі Каардынацыйнае рады будуць ўдзельнічаць у мітынгу, які ладзіць Фэдэрацыя прафсаюзаў.