(эфір 29 верасьня)
Учора праваабарончая арганізацыя Amnasty International заклікала беларускія ўлады не дапусьціць паўтарэньня леташняга разгону Марша Свабоды. У адмысловай заяве Міжнародная амністыя нагадвае пра затрыманьне больш як 200 чалавек і зьбіцьцё людзей на Маршы Свабоды-1.

Праваабарончая арганізацыя заяўляе: "Тысячы беларусаў выйдуць на вуліцы ў гэтую нядзелю пратэставаць супраць непапулярнай палітыкі прэзыдэнта Лукашэнкі і парушэньняў правоў чалавека, якія працягваюцца. Улады павінныя прасачыць, каб ніхто з удзельнікаў маршу ня быў затрыманы ці зьбіты за свае палітычныя перакананьні. Усіх затрыманых ці рэпрэсаваных пад час гэтай акцыі Міжнародная амністыя будзе лічыць вязьнямі сумленьня".