Паводле інфармацыі Цэнтарвыбаркаму, каля 30-ці цяперашніх дэпутатаў так званай Палаты прадстаўнікоў пажадалі застацца ў сваіх кабінэтах. На Гомельшчыне выбаршчыкі патрабуюць справаздачу Раённая газэта "Добрушскі край" надрукавала ў гэтай сувязі адкрыты ліст вэтэранаў дэпутату так званай Палаты прадстаўнікоў Мікалаю Камяку пад назовам: "Ці дачакаемся справаздачы?". Спадары Фугачоў, Зінкевіч, Няволін, Герасёў іншыя вэтэраны вайны й працы з Добрушу пішуць, што нядаўна яны даведаліся пра рэгістрацыю цяперашнім дэпутатам Камяком ініцыятыўнай групы для вылучэньня яго кандыдатам у дэпутаты Палаты новага скліканьня. Вэтэраны, якія маюць за сабой каля 17 тысячаў галасоў такіх жа выбаршчыкаў запатрабавалі ад Камяка справаздачы пра працу ў Добрушскай акрузе ўсе папярэднія гады. Гэта трэба, каб вызначыцца з кандыдатам, які будзе рэальна працаваць, а не "проста адседзіць у парляманце 4 гады, атрымліваючы міністэрскую зарплату, розныя ільготы, магчымасьці езьдзіць за мяжу, мець памочнікаў". Казімір Яноўскі, Гомельская вобласьцьы