«У Беларусі ёсьць толькі адзін палітык» — Гэтак называецца артыкул карэспандэнткі Габрыэлі Лесэр у сёньняшнім нумары газэты Der Standard. І гэты палітык завецца Лукашэнка. Апазыцыя байкатуе выбары ў Беларусі. Менск/Варшава — Праз два месяцы ў Беларусі мае быць абраны новы парлямэнт. Аднак надзеі, якія зьвязвала з гэтымі выбарамі апазыцыя, даўно памерлі. Разагнаны прэзыдэнтам Лукашэнкам у 1996 годзе парлямэнт, замест якога быў створаны адданы Лукашэнку «Нацыянальны Сход», ня мае ніякіх шанцаў на далейшае жыцьцё. З гэтай прычыны на мінулым тыдні шэсьць беларускіх апазыцыйных партыяў аб'ядналіся ў блёк «Байкот-2000». Яны зьбіраюцца ня толькі байкатаваць псэўдадэмакратычныя выбары, прызначаныя на 15 кастрычніка, але й пераканаць грамадзтва ў тым, каб ня йсьці да выбарчых скрынак. Аднак дзеля таго, што апазыцыя ня мае ніякага доступу да кантраляваных дзяржавай мас-мэдыяў, яна ня можа папярэдзіць перад фікцыйнымі выбарамі шырэйшыя масы насельніцтва. Апошнімі месяцамі паліцыя гвалтоўна разганяла ўсе дэманстрацыі і арыштоўвала вядучых апазыцыянэраў. Некаторыя зь іх наагул зьніклі бясь сьледу. Сваіх назіральнікаў на выбары ня хочуць прысылаць ні АБСЭ, ні Рада Эўропы, бо гэта б надало фікцыйнаму галасаваньню пэўную легітымнасьць. З прычыны значных паправак да канстытуцыі ў 1996 годзе, у выніку якіх Лукашэнка на два гады працягнуў тэрмін свайго прэзыдэнцтва, краіна апынаецца ва ўсё большай міжнароднай ізаляцыі. У гэтай сувязі ў чаканьні канчатковай пастановы Радай Эўропы вялікую ўвагу прыцягнула да сябе тэлефонная размова паміж Хавіерам Салянам, каардынатарам замежнай і абароннай палітыкі Эўразьвязу, і Аляксандрам Лукашэнкам. Саляна яшчэ раз найстойліва запатрабаваў выкананьня патрабаваньняў апазыцыі наконт свабодных і дэмакратычных выбараў. Усяго гэтых патрабаваньняў, падтрыманых таксама АБСЭ і Радай Эўропы, чатыры. Так, прыкладам, паводле апазыцыі, вырашальную заканадаўчую ўладу ў будучым мусіць мець парлямэнт, а не прэзыдэнт, як гэта было дагэтуль. Слабыя пратэсты Лукашэнка ня выканаў ніводнага з гэтых патрабаваньняў. Затое ён на поўным сур'ёзе сказаў у тэлевізіі: «У гэтай краіне ёсьць толькі адзін палітык, і гэта — прэзыдэнт». Калі ён да таго ж робіць аграрнікаў адказнымі за сельскагаспадарчую палітыку і закідае ім, што яны займаюцца палітыкай замест таго, каб рупіцца аб напаўненьні паліцаў у крамах хлебам і гароднінай, дык, здавалася б, гэта мусіць выклікаць пратэст. Аднак пратэсты ў краіне выяўляюцца вельмі слаба Апазыцыя застаецца адносна слабая. Паводле нядаўна праведзенага незалежнага апытаньня, ад нейкага палітычнага перавароту бальшыня беларусаў чакае толькі далейшага пагаршэньня свайго становішча. Тое, што пры Лукашэнку справы могуць ісьці толькі горш і горш, у Беларусі апрача апазыцыі ніхто не задумляецца. Тым часам ужо на пачатку гэтага году Інстытут Усясьветнай Эканомікі ў Кілі, Нямецкі Інстытут Эканамічных Дасьледаваньняў у Бэрліне і Інстытут Эканамічных Дасьледаваньняў у Гале склалі супольную справаздачу, у якой Беларусі прадказваецца поўны эканамічны заняпад. Тупік Даслоўна прадказаньне гучыць так: «Няма ніякіх спадзяваньняў на тое, што Беларусь здолее выбрацца зь цяперашнаяга эканамічнага тупіка. У гэтым годзе можна чакаць працягу нэгатыўных тэндэнцыяў». Віна за гэтыя беды, паводле справаздачы, ляжыць на аўтарах эканамічнай палітыкі, якія празь дзевяць гадоў пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі надалей спрабуюць прывязаць яе да старой сыстэмы і ўпарта паўтараюць старыя памылкі. Так, на пачатку гэтага году Лукашэнка выдаў дэкрэт, паводле якога прыватныя прадпрыемствы могуць быць нацыяналізаваныя з мэтай сплаты дзяржаўнай пазыкі. Тады хто ж цяпер наогул возьмецца кіраваць прадпрыемствам? Пераклаў