У Гомелі на ўзбочыне вуліцы Фядзюнінскага знойдзены пісталет з глушыльнікам замежнае вытворчасьці. Сьледзтва мяркуе, што пісталет мог быць скарыстаны для забойства генэральнага дырэктара акцыянэрнага таварыства «Гомельшкло» Ўладзімера Запольскага. Вуліца Фядзюнінскага, дзе быў знойдзены пісталет, вядзе да аэрапорту і паўночна-заходняй аб'езнай дарогі вакол гораду. Сюды вельмі зручна патрапіць з 16-га мікрараёну, у прыватнасьці, ад дому, дзе быў застрэлены генэральны дырэктар Уладзімер Запольскі. Калі ўлічыць, што зброя была выкінутая на правую ўзбочыну ў пустэльным месцы, дык можна меркаваць, што забойца кіраваўся на аўтамашыне ў бок Менску або Магілеву. Пісталет італьянскае вытворчасці «Бэрэта» з глушыльнікам убачыў у траве пастух і паказаў супрацоўнікам дзяржаўтаінспэкцыі. Калібар зброі — 7,65 міліметра супадае з той, зь якой быў забіты генэральны дырэктар Запольскі. У патроньніку пісталета да таго ж знаходзіўся патрон, яшчэ пяць — у абойме. Трох патронаў не хапае да паўнаты, і можна меркаваць, што яны й былі скарыстаныя для забойства Ўладзімера Запольскага. Больш дакладны адказ будзе вядомы пасьля балістычнай экспэртызы, якая на рашэньне пракуратуры будзе праведзеная ў Менску. Зьвяртае на сябе ўвагу і яшчэ адная акалічнасьць. Апошнім часам у горадзе актывізаваліся "тэлефонныя тэрарысты". Учора невядомы паведаміў пра замінаваньне цягніку Менск–Адэса, а сёньня а палове 13-й гадзіны ва ўправу надзвычайных сытуацыяў паступіў званок пра мінаваньне Цэнтральнага кірмашу. У абодвух выпадках сапёры не знайшлі выбуховых прыладаў.