Гарадзкі суд Менску разглядаў спрэчку адміністрацыі і Свабоднага прафсаюзу Менскага трактарнага заводу. Суд адхіліў скаргу адміністрацыі МТЗ на рашэньне суду Партызанскага раёну, які прызнаў законным існаваньне на прадпрыемстве прафсаюзнае суполкі. Тамара Аніскавец, якая прадстаўляла інтарэсы адміністрацыі МТЗ, на сёньняшнім судовым паседжаньні назвала травеньскае рашэньне Партызанскага суду незаконным. Паводле гэтага рашэньня, адміністрацыя павінна была аднавіць на прадпрыемстве легальную дзейнасьць Свабоднага прафсаюзу, прыпыненую ў 1998 годзе. У прыватнасьці, заключыць з гэтым прафсаюзам калектыўную дамову на сёлетні год, інфармаваць сяброў Свабоднага прафсаюзу ў працоўных пытаньнях, забясьпечыць іх памяшканьнем і, нарэшце, вярнуць лідэру прафсаюзнае суполкі Вячаславу Козелу пропуск на тэрыторыю прадпрыемства. Аднак, як вынікае з тлумачэньня спадарыні Аніскавец, легалізацыя дзейнасьці Свабоднага прафсаюзу супярэчыць плянам кіраўніцтва трактарнага заводу. Судзьдзю Міхала Басава такая "аргумэнтацыя" не задаволіла. Ён зазначыў, што канфлікт адміністрацыі і прафсаюзу разглядаўся ня толькі раённым судом, а й Рэспубліканскім працоўным арбітражам. І што гэтыя інстанцыі прызналі дамаганьні прафсаюзу правамернымі. Таму калегія гарадзкога суду на чале зь Міхалам Басавым прызнала ініцыятыву адміністрацыі МТЗ неабгрунтаванай і адмовіла ёй у задавальненьні скаргі. Вось як пракамэнтаваў гэтае рашэньне нашаму радыё старшыня Свабоднага прафсаюзу МТЗ Вячаслаў Козел: "Я цалкам задаволены рашэньнем суду і лічу, што ў дадзеным выпадку суд прыняў карэктнае рашэньне, якое грунтуецца на дзейных нормах заканадаўства. Судзьдзя падышоў з пункту гледжаньня не палітыкі, а закону", – зазначыў Вячаслаў Козел. Зрэшты, нягледзячы на сёньняшняе рашэньне гарадзкога суду, ён ня верыць, што трактаразаводзкая адміністрацыя перагледзіць сваю пазыцыю і адмовіцца ад перасьледу Свабоднага прафсаюзу. На думку спадара Козела, кіраўніцтва МТЗ не асьмеліцца ігнараваць устаноўкі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, скіраваныя на забарону прафсаюзаў.