Сёньня праваслаўны сьвятар з паселішча Пагранічны Іван Спасюк падаў заяву ў Гарадзенскую вабласную пракуратуру адносна перасьледу з боку праваахоўчых ворганаў. І сёньня ж сьвятар ізноў быў затрыманы. Дзяжурны пракурор Шчэрба прыняў заяву. Ён затэлефанаваў у Бераставіцкую раённую пракуратуру і ў інфармацыйны цэнтр Гэнэральнай пракуратуры. Высьветлілася, што нідзе не зафіксаваныя дзеяньні міліцыі адносна Спасюка – нават тое, што ў пятніцу яму былі начэпленыя кайданкі. Паводле юрыста Мікалая Аксаміта, які дапамагае сьвятару, тым жа вынікам завершыўся зварот ва Ўпраўленьне ўнутраных справаў. Нідзе няма ніякіх пратаколаў. Фактаў перасьледу як бы не існуе – каб ня здымкі, якія ёсьць у Спасюка, і дзе адлюстраваныя дзеяньні міліцыі. Спасюк указаў у сваёй заяве ў пракуратуру факт прыезду да яго афіцэраў КГБ, якія, апроч іншага, перадалі яму прапанову вярнуцца ў афіцыйную праваслаўную царкву і атрымаць за гэта любы прыход, альбо любую пасаду. У вабласным упраўленьні КГБ, куды я зьвярнуўся па камэнтар, мне нагадалі, што царква і дзяржава ў нас існуюць паасобку, і што канфлікты на рэлігійнай глебе вельмі небясьпечныя. Факт сустрэчы супрацоўнікаў КГБ са Спасюком, аднак, не пацьвердзілі і не абверглі. У канцылярыі Гарадзенскай праваслаўнай эпархіі таксама нічога канкрэтнага сказаць ня здолелі. Юрыст Мікалай Аксаміт лічыць, што Мікалая Спасюка падштурхоўвалі да таго, каб ён папрасіў дзе-небудзь палітычнага прытулку і пакінуў Беларусь. Аднак, ён своечасова гэта ўсьвядоміў, таму вырашыў вярнуцца назад у Пагранічны і працягваць службу ў сваім прыходзе, які ўжо цэлы год не рэгіструецца ўладамі. Спасюком была таксама пададзеная заява ў Ленінскую пракуратуру Горадні, дзе ён прасіў вярнуць яму пашпарт. Пашпарт у пятніцу забрала міліцыя. Калі сьвятар прыйшоў сёньня ў другой палове дня ў прызначаны час, яго зь дзецьмі пасадзілі ў міліцэйскі аўтобус і павезьлі ў Бераставіцу.