Новы мiнiстар прадпрымальнiцтва ды iнвэстыцыяў Беларусi Анатоль Скорбеж на сваёй першай прэсавай канфэрэнцыi назваў ненармальнай цяперашнюю праўную базу для прадпрымальнiцкай дзейнасьцi ў краiне, а таксама паабяцаў разабрацца з манапольным становiшчам менскай агэнцыі "Интерфакс-Запад" на рынку iнфармацыi пра Аляксандра Лукашэнку i ягонае атачэньне. Новы мiнiстар прадпрымальнiцтва ды iнвэстыцыяў Анатоль Скорбеж вельмi зьдзiвiў журналiстаў сваёй характарыстыкаю таго становiшча, у якiм апынулiся беларускiя бiзнэсоўцы. Ён заявiў, што мусіць быць нармальная праўная база, якая дазваляе прадпрымальнiку з посьпехам вясьцi свой бiзнэс ды разьвiвацца: (Скорбеж: ) «Пры добрым дзейным заканадаўстве не паўставала б столькi праблемаў. Ня проста ж так паўстаюць пытаньнi, зьвязаныя з рэгiстрацыяй, лiцэнзаваньнем, сэртыфiкацыяй, арэнднай платаю ды iншыя». Мiнiстар дадаў, што ўсе гэтыя праблемы ён намагаецца разьвязаць ва ўрадзе. Падрыхтаваны праект пастановы, што значна, на ягоную думку, палепшыць умовы працы прадпрымальнiкаў. Хоць Савет мiнiстраў пакуль адмаўляецца дазволiць рэгiстрацыю прадпрыемстваў на хатнiх адрэсах iхных стваральнiкаў, але пэўныя зьмены да лепшага будуць. Паводле словаў спадара Скорбежа, прэм'ер Уладзiмер Ярмошын нават сказаў, што гэта будзе рэвалюцыя. Напрыклад, паменшаюць памеры мiнiмальных статутных фондаў новых прадпрыемстваў, будзе спрошчаны парадак рэгiстрацыi. Мiнiстэрства прадпрымальнiцтва ды iнвэстыцыяў таксама займаецца антыманапольным кантролем. На пытаньне, цi можна нешта зрабiць з агэнцыяй "Интерфакс-Запад", замежным прадпрыемствам, якое фактычна манапалiзавала найбольш важную апэратыўную iнфармацыю пра дзейнасьць найвышэйшага кiраўнiцтва Беларусi, а гэткая iнфармацыя не трапляе анi дзяржаўнай агэнцыі БЕЛТА, анi прыватнай БелаПАН, спадар Скорбеж адказаў абяцаньнем разабрацца зь "Интерфакс'ам": (Скорбеж:) «Я ведаю, што гэтыя пытаньнi курыруе Камiтэт друку. Напэўна, так. Што датычыць манапалiзму ў гэтым кiрунку, я яшчэ вам кажу: мы разьбяромся i я вам дам адказ». Калi ж міністра папрасiлi абвергнуць выраз пра Мiнiстэрства прадпрмальніцтва ды інвэстыцыяў як міністэрства дзьвюх рэчаў, якiх няма ў Беларусi, i падаць канкрэтныя лiчбы прадпрымальнiкаў ды iнвэстыцыяў, дык ён паведамiў толькi суму тых iнвэстыцыяў, што прыйшлi ў Беларусь за апошнiя чатыры гады па лiнii ягонага ведамства – 94,5 мiльёны даляраў. Колькасьць бiзнэсоўцаў засталася таямнiцаю. Анатоль Скорбеж толькi распавёў, што ёсьць тэндэнцыя да скарачэньня юрыдычных асобаў, але павялiчваецца колькасьць працоўных у гэтай сфэры. Да такiх наступстваў, паводле словаў мiнiстра, прывёў адпаведны дэкрэт Лукашэнкі. А яшчэ, у дзень сустрэчы расейскага прэзыдэнта з тамтэйшымi алiгархамi, спадар Скорбеж параiў шукаць беларускiх алiгархаў у межах структуры Беларускае канфэдэрацыi прамыслоўцаў ды прадпрымальниiкаў, дзе яны быццам бы сканцэнтраваныя. Прынамсi, ён не аспрэчыў адсутнасьць беларускiх алiгархаў наогул.