У Горадні гарадзкія ўлады дазволілі адзначыць Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня. У палацы культуры юнацтва ў 19 гадзін адбудзецца сход грамадзкасьці. Яго ініцыятарамі сталі прадстаўнікі некалькіх арганізацыяў – Грамадзкага аб'яднаньня "Ратуша", фонду імя Льва Сапегі, БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі, БСДГ і Народнай Грамады. З 17 гадзінаў да паловы сёмай вечара дазволена таксама правесьці два пікеты ў спальных раёнах, хаця арганізатары прасілі даць дазвол на чатыры пікеты.