Сытуацыю з прызначэньнем Віктара Чыкіна на пасаду старшыні Беларускае тэлерадыёкампаніі камэнтуе вядомы рэжысэр Юры Хашчавацкі. (Хашчавацкі: ) "Я лічу, што гэта вялікае шчасьце – што Віктара Чыкіна прызначылі кіраўніком беларускае тэлевізіі. Яго маглі б паставіць і капітанам авіяляйнэра. Гэта было б больш небясьпечна, і з гэтага пункту гледжаньня прызначэньне Чыкіна захавала жыцьцё многім людзям. Калі казаць сур'ёзна, дык цяпер прыйшоў час непрафэсіяналаў. Чыкін ня мае і ніколі ня меў аніякіх дачыненьняў да тэлевізіі і ўвогуле да сродкаў масавай інфармацыі, мае зусім іншую адукацыю. Хаця ў свой час ён, здаецца, выдаваў газэту "Мы и время". Гэта таксама быў небясьпечны экспэрымэнт. Цяпер Чыкін і ўвогуле ўзначаліць найбольш моцную дзяржаўную інфармацыйную структуру… У той жа час я ня думаю, што ў прафэсійным пляне праца беларускае тэлевізіі стане горшай, таму што горш працаваць, чым цяпер, наўрад ці магчыма. Паставіць туды Чыкіна або кожнага іншага чалавека з вуліцы – ня будзе аніякае розьніцы. З другога боку, чаму б не прызначыць Чыкіна на пасаду прэм'ера. Ён такі самавіты, з выглядам мужчына. Чым бы ён не займаўся, усё роўна карысьці ня будзе". (Карэспандэнтка: ) "Спадар Хашчавацкі, на Ваш погляд, прызначэньне камуніста, вядомага ідэёляга Чыкіна мае дачыненьне да той неспакойнай сытуацыі ў краіне, якая існуе сёньня?" (Хашчавацкі: ) "Канешне. Але ж на мой погляд, неспакойная сытуацыя – гэта толькі на карысьць. Яна прыцягне ўвагу людзей да палітычных праблемаў. Калі палітычнае жыцьцё спакойнае, каго яно турбуе? Гэта, пардон, як каналізацыя. Калі яна неяк працуе, дык яе ніхто не заўважае. Калі зламаецца, яе заўважыць кожны. І прызначэньне ідэёляга на пасаду кіраўніка можа аказацца дрэнным жартам для самое ўлады. Пры павелічэньні цікаўнасьці да палітыкі вялікага даверу да ідэялягічнае тэлевізіі ня будзе". Гэта быў рэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі.