Буда-Кашалёўскі раённы выканкам адмовіў ініцыятыўнае групе грамадзянаў правесьці мітынг на цэнтральным пляцы 27 ліпеня, у дзень 10-х угодкаў прыняцьця Дэклярацыі сувэрэнітэту й незалежнасьці Беларусі. Учора ініцыятары-заяўнікі мітынгу Ігар Кекелеў і Валянціна Смольнікава былі выкліканыя ў раённы выканкам – да намесьніка старшыні ў будаўніцтве й надзвычайных сытуацыях Мікалая Сахара. Іншых кіраўнікоў ва ўстанове не было: старшыня выканкаму Віктар Кукалеў – у адпачынку, а намесьнік у інфармаваньні жыхароў Вячаслаў Кірыленка – наогул падаў заяву на звальненьне. Спадар Сахар патлумачыў Ігару Кекелеву й Валянціне Смольнікавай: правесьці мітынг на галоўным пляцы раённага цэнтру, дзе стаіць помнік Леніну і ёсьць мармуровая трыбуна, аніяк нельга – гэта супярэчыць указам кіраўніка дзяржавы. Працягвае Ігар Кекелеў: "Усялякія спробы знайсьці паразуменьне й прыйсьці да кампрамісу – перанесьці мітынг 27 ліпеня на іншае месца на згоду з раённым выканкамам –не былі пачутыя спадаром Сахарам". Між тым ініцыятары мітынгу мелі на мэце паінфармаваць жыхароў Буда-Кашалёву пра тое, што спробы вышэйшага кіраўніцтва аб'яднаць краіну з Расеяй у адзіную саюзную дзяржаву не адпавядаюць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.