Сёньня на пазачарговым паседжаньні Расейскай Дзяржаўнай Думы Барыс Беразоўскі падаў афіцыйную заяву аб складаньні з сябе дэпутацкіх паўнамоцтваў. Барыс Беразоўскі абвясьціў, што пакідае месца ў ніжняй палаце расейскага парлямэнту таму што "не жадае далучацца да развалу Расеі". Беразоўскі скрытыкаваў крокі расейскага прэзыдэнта па зьмяншэньні ўлады рэгіянальных лідараў і вайну ў Чачні. (Беразоўскі: ) "Я ўпэўнены ў слушнасьці свайго выбару. Сумненьні, канешне, у мяне былі калясальныя – не магу сказаць, што ўсе разьвеяныя. Але я не сумняюся ў правільнасьці гэтага рашэньня яшчэ і таму, што гэта дапаможа іншым прыняць правільнае рашэньне". Гэты крок Беразоўскага можа выклікаць супярэчлівыя тлумачэньні, адзначае вашынгтонскі аналітык нашага радыё Пол Гобл. Агульнавядома, што ён адыграў пэўную ролю ва ўздыме Пуціна на прэзыдэнцкую пасаду. Пры гэтым ён заявіў, што і цяпер бы галасаваў за Пуціна, калі б выбары адбыліся сёньня. Але адзначыў, што спадзяецца стварыць "канструктыўную апазыцыю" Пуціну. Некаторыя меркавалі, што, складаючы дэпутацкія паўнамоцтвы, Беразоўскі папярэджваў такім своеасаблівым чынам любыя сілавыя дзеяньні супраць яго. Меркаваньне спрэчнае, паколькі менавіта дэпутацкі мандат даваў недатыкальнасьць. Другія лічаць, што Беразоўскі імкнецца аднавіць кантакт з расейскім прэзыдэнтам. Іншыя лічаць, што Беразоўскі пачне выкарыстоўваць свае вялікія фінансавыя магчымасьці як старт уласнай палітычнай кар'еры. Могуць быць і іншыя тлумачэньні. Пол Гобл лічыць, што, магчыма, ключ да разуменьня матываў апошніх дзеяньняў Беразоўскага палягае ў гісторыі назапашваньня ягонага фінансавага багацьця. Пасьля краху савецкай сыстэмы ў 1991 годзе расейскія рэфарматары і іх прыхільнікі на Захадзе меркавалі, што самы лепшы спосаб засьцерагчыся ад вяртаньня да мінулага альбо ад дрэйфу ў бок аўтарытарызму – гэта хуткая і поўная прыватызацыя дзяржаўнай маёмасьці. Такі варыянт здаваўся лягічным. З аднаго боку, у 1991 годзе Ельцын зьяўляўся прэзыдэнтам, які абраны ў канкурэнтнай барацьбе. З другога – адсутнасьць дзяржаўнага кантролю над эканомікай некаторыя ўспрымалі не толькі як пазбаўленьне Крамля істотнага рычагу ўплыву, але і як умову стварэньня нейкіх альтэрнатыўных, незалежных ад дзяржавы, інстытуцыяў. І сапраўды – шмат хто і ў Расеі, і на Захадзе лічыў, што стварэньне такіх незалежных эканамічных асяродкаў ёсьць неабходная (і дастатковая) умова для фармаваньня грамадзянскае супольнасьці. У выніку, і расейскія рэфарматары, і іх заходнія партнэры пачалі ўспрымаць прыватызацыю ня проста як эканамічную катэгорыю, а як нешта значна большае – як спосаб пераўтварэньня постсавецкай палітыкі і грамадзтва, як працэс, які будзе спрыяць усталяваньню прававых нормаў і падтрымцы дэмакратычных інстытуцыяў. І паколькі на прыватызацыю ўскладаліся такія вялікія спадзяваньні, рэфарматары дамагаліся яе рознымі спосабамі. Некаторыя з гэтых спосабаў вялі да манапалізму, не зацікаўленаму ў існаваньні канкурэнтназдольнай эканомікі. У выніку гэтыя манапалісты "прыватызавалі" і кантакты з дзяржаўным апаратам. Словам, кампанія прыватызацыі спрыяла ўзьнясеньню алігархаў, ў тым ліку і Беразоўскага, чыё багацьце наўпрост залежыць ад сувязі з дзяржаўнай машынай, і якія апазыцыйна ставяцца да ўсяго, што падрывае існаваньне цяперашняй посткамуністычнай эканамічнай і палітычнай сыстэмы. Пол Гобл адзначае, што сыходзячы з Дзяржаўнай Думы, Беразоўскі можа своеасаблівым чынам рэалізаваць колішнія спадзяваньні рэфарматараў. Багацьце, якое ён назапасіў, можа дазволіць арганізаваць супрацьстаяньне дзяржаве. Аднак зусім магчыма і тое, што адстаўка Беразоўскага – гэта ўсяго толькі гульня ў межах маскоўскай эліты, і тады гэта яшчэ адзін доказ таго, што прыватызацыя сама па сабе не стварае дэмакратыю і ня ёсьць гарантыяй ад прыходу новага, але ўсё роўна пачварнага аўтарытарызму, лічыць вашынгтонскі аналітык Пол Гобл. Да гэтага дадамо, што амаль ўсе сёньняшнія маскоўскія газэты прагназуюць, што менавіта Беразоўскі (а не Гусінскі) выступіць непасрэдным арганізатарам структурнай апазыцыі Пуціну, чый рэйтынг ў самы бліжэйшы час можа зьнізіцца з прычыны росту цэнаў і няўдачы чачэнскай каманіі. Дарэчы, свой апошні выступ у Дзярждума Беразоўскі завяршыў наступным анэкдотам: "У чым розьніца паміж англічанінам і габрэем? Англічанін сыходзіць, не разьвітаўшыся, а габрэй разьвітваецца, але не сыходзіць".