Прэм'ер-міністар Беларусі Ўладзімер Ярмошын нечакана адклаў свой рабочы візыт у Адэсу, дзе ён павінен быў сустракацца са сваімі ўкраінскім і малдаўскім калегамі для абмеркаваньня ўзаемнага таваразвароту і транзыту. Украінскі і малдаўскі прэм'ер-міністры сустракаліся ў Адэсе без Уладзімера Ярмошына, але ўсё яшчэ чакалі яго сёньня ўвечары. Віктар Юшчанка, прэм'ер-міністар Украіны спэцыяльна тэлефанаваў у Менск. Яму патлумачылі, што ўзьніклі чыста тэхнічныя праблемы, і Ярмошын усё ж прыляціць. Яшчэ а палове пятай ва ўрадзе Беларусі казалі, што Ярмошын усё ж паляціць у Адэсу. Самалёт яго ўжо чакаў у аэрапорце, але раптам было прынятае рашэньне аб пераносе тэрмінаў гэтага візыту. Прэсавы сакратар савету міністраў паведаміў Радыё Свабода, што прычынаю гэтага раптоўнага рашэньня стала няўзгодненасьць гэтых дакумэнтаў, і перш за ўсё, па транспартным калідоры, якія б гарантавалі дастаўку грузаў у Беларусь і з Беларусі. Іван Знаткевіч упэўнены, што візыт адбудзецца, але пазьней, калі гэтая няўзгодненасьць будзе пераадоленая. Дарэчы прэм'ер міністар Беларусі Ўладзімер Ярмошын гаворачы на гэтую ж тэму, сказаў літаральна наступнае: "…хахлы нас будуць абіраць на мяжы", і гэты сказ быў перададзены па беларускім тэлебачаньні. Іван Знаткевіч патлумачыў, што Ярмошын гэтак пажартаваў, разумеючы пад хахламі ўпартых людзей, гэта значыць ён падабраў такі сынонім, а ў беларускага тэлебачаньня хапіла розуму перадаць гэта на ўсю краіну. Знаткевіч паведаміў Радыё Свабода, што пакуль ніякай нэгатыўнай рэакцыі на гэты выраз з украінскага боку не было.