Сёньня раніцай на галоўнай плошчы Берасьця зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай стужкай, які павінен быў нагадаць мясцовым жыхарам пра трагедыю, якая здарылася год таму на станцыі мэтро "Няміга" ў Менску. Праз некалькі хвілінаў два маладыя хлопцы, што вывесілі гэты сьцяг, Аляксей Балашоў і Сяржук Гарасьцюк, былі затрыманыя міліцыянтамі і каля чатырох гадзінаў правялі ў Ленінскім РАУС Берасьця. А 7 гадзіне раніцы 30 траўня шмат зь берасьцейцаў, што накіроўваліся на працу, заўважыў як над галоўнай плошчай гораду лунае беларускі нацыянальны сьцяг. Ён быў вывешаны на флагштоку, які выкарыстоўваецца мясцовымі ўладамі пад час дзяржаўных сьвятаў ды прапагандысцкіх кампаніяў. Да бел-чырвона-белага сьцягу была прымацаваная чырвоная стужка, што павінна была сымбалізаваць смутак пэўнае часткі берасьцейскае грамадскасьці ў дзень гадавіны трагедыі на Нямізе. Ідэя ў такі спосаб нагадаць землякам пра гэтую сумную падзею зыходзіла ад мясцовых сябраў Маладога Фронту Аляксея Балашова і Сяржука Гарасьцюка. Па словах Балашова, пасьля таго, як бел-чырвона-белы сьцяг быў узьняты над плошчай, да флагштоку падышла невядомая жанчына і паспрабавала яго зьняць, але зрабіць гэта здолела толькі часткова. Хлопцы зьвярнуліся да згаданага месца і зноў вывесілі сьцяг. Калі Аляксей Балашоў і Сяржук Гарасьцюк пакінулі плошчу, на суседняй вуліцы да іх нечакана падышлі міліцыянты і загадалі прайсьці разам у будынак берасьцейскага Гарвыканкаму, што месьціцца недалёка ад месца здарэньня. Праз некаторы час да Гарвыканкаму пад'ехала міліцэйская машына і сябраў Маладога Фронту адвезьлі ў Ленінскі РАУС. Там хлопцаў пратрымалі каля чатырох гадзінаў. Як высьветлілася, міліцыянты апынуліся ў поўнай разгубленасьці і ня ведалі, якое парушэньне закону можна інкрымінаваць затрыманым юнакам. У службовым пакоі начальніка Ленінскага РАУС Аркадзя Касьцючака нават адбылася адмысловая нарада на гэты конт. У выніку інспэктару Латышкевічу было загадана скласьці на Балашова і Гарасьцюка пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні, у якім іхныя дзеяньні кваліфікаваліся як самаўпраўства. Міліцыянт папярэдзіў маладафронтаўцаў аб магчымых наступствах. Справа Аляксея Балашова, якому заўтра, 31 траўня, споўніцца 17 гадоў, хутчэй за ўсё будзе перададзена ў інспэкцыю ў справах непаўнагадовых. А 20-гадоваму Сяржуку Герасьцюку, па словах міліцыянтаў, варта чакаць выкліку на паседжаньне адміністрацыйнае камісіі, якая дзейнічае пры райвыканкаме. Інспэктар Латышкевіч таксама паведаміў затрыманым юнакам, што за зьдзейсьнены ўчынак ім могуць быць вынесеныя афіцыйныя папярэджаньні,альбо прысуджаны штраф. У той жа час самі хлопцы не выключаюць свайго звароту са скаргай на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія пратрымалі іх у пастарунку больш за тры гадзіны.