Віктар Шандаровіч, аўтар папулярных сатырычных праграмаў "Куклы" ды "Итого" на расейскім тэлеканале НТВ, другі раз ня можа сустрэцца зь менскаю публікай. У Менск Шандаровіча ня пускаюць з-за палітычных матываў. Афішы з запрашэньнем наведаць 13 чэрвеня аўтарскія вечарыны Віктара Шандаровіча віселі ў менскіх падземных пераходах толькі два дні. Потым яны нечакана зьніклі. У тэатральных касах пачалі вяртаць грошы тым, хто ўжо набыў квіткі. Нешта падобнае ўжо мела месца тры месяцы таму: анансаваны прыезд расейскага сатырыка гэтак і не адбыўся. Бяскрыўдныя спробы высьветліць, што стала прычынаю чарговае няўдачы пракатчыкаў, доўга ня мелі выніку. Затое сам Шандаровіч гэта растлумачыў гэтак… (Шандаровіч: ) "Ужо другі раз мне не ўдаецца прыехаць у Менск, бо арганізатарам маіх гастроляў звоняць з адміністрацыі прэзыдэнта і абяцаюць адарваць розныя часткі цела, калі мае гастролі ня будуць адмененыя. Таму я другі раз 13 чэрвеня сёлета ня прыеду, бо зараз справа знаходзіцца ў працэсе адрываньня розных частак цела…" Прывезьці Шандаровіча ў Менск мелася агенцыя "Лінія гуку". Улічваючы папулярнасьць аўтара "Куклаў", можна было разьлічваць на немалы прыбытак. Але паведаміць, ці сапраўды ўмяшаньне Лукашэнкі перашкодзіла зарганізаваць выступ, у агенцыі не захацелі. Мяркуючы па ўсім, ліцэнзія на канцэртавую дзейнасьць ўсё ж даражэй за форс-мажорныя абставіны. Што тычыцца самога Шандаровіча, дык ён паабяцаў, што беларуская тэматыка й надалей будзе адной з прыярытэтных у ягоных праграмах. Для прадстаўнікоў гэтага жанру вобраз Аляксандра Лукашэнкі надзвычай калярытны й спрыяльны для тэлевізійных экспэрымэнтаў. Сатырык да ўсяго падкрэсьліў, што для беларускага лідэра гэтая рэкляма абсалютна бясплатная. Тады як іншыя гатовыя за гэта плаціць вялізныя грошы. Пад час адной з прэзыдэнцкіх кампаніяў кандыдат-бізнэсмэн Брынцалаў прапаноўваў за зьяўленьне на экране сваёй лялькі мільён даляраў. Тады Шандаровіч адмовіўся, пра што зараз, паводле ягоных жа словаў, шкадуе. Адказваючы на пытаньне, якія сфэры жыцьцядзейнасьці Лукашэнкі можна будзе пабачыць на экране ў блізкім часе, Шандаровіч паведаміў: безумоўна, спартовую ды інтэгратарскую. Ніводзін з пасьлясавецкіх лідэраў не зрабіў на гэтай глебе такога прарыву. Праўда, асабістае меркаваньне Шандаровіча наконт дэкляраванай інтэграцыі вытрымана ў звыклым для яго рэчышчы. (Шандаровіч: ) "Сёньня мы ўсё ж жывем у розных сацыяльных ладах, хаця прыход Пуціна набліжае нашае збліжэньне. У нас таксама зьяўляецца цьвёрдая рука, таксама спэцслужбы пры ўладзе. Я яго не вітаю. Мне было б значна больш прыемна, каб Расея была дэмакратычнай дзяржавай, якая аб'яднала б дзьве іншыя (Украіну і Беларусь) дэмакратычныя дзяржавы. Пакуль што з дэмакратыяй ва ўсіх трох частках дзяржавы "хреново", таму ці мы будзем паасобку жыць "хреново" ці разам яшчэ "хреновее" – пытаньне рытарычнае". Гэта было меркаваньне расейскага сатырыка Віктара Шандаровіча. Акрамя таго, ён дадаў, што рэальнай інтэграцыі не было нават пад час існаваньня Савецкага Саюзу: кожны суб'ект жыў паводле сваiх правілаў. Таму ў Прыбалтыку езьдзілі, як за мяжу, а ў Сярэдняй Азіі панаваў звычайны фэадалізм. Адносна разрэклямаваных на ўвесь сьвет спартовых дасягненьняў Лукашэнкі Шандаровіч прасочвае дзьве тэндэнцыі. Па-першае, зьяўляецца небясьпека для іншых; па-другое, можна вызначыць ступень падхалімства блізкага атачэньня. (Шандаровіч: ) "Што датычыць захапленьня хакеем Аляксандра Лукашэнкі, дык галоўная спартовая удачай Беларусі з нагоды гэтага – не адкінуць канькі. Занадта вялікія кавалкі дзеляцца". Калі Ўладзімер Пуцін нечакана пачаў асвойваць горныя лыжы, з рызыкаю для здароўя ў горы палезла й палітычная эліта. На гэты конт Шандаровіч згадаў старую ісьціну: балюча будзе пазьней, калі апынесься на зямлі. Пра ўсё гэта ды многае іншае Віктар Шандаровіч хацеў распавесьці пад час прыезду ў Менск. Але паколькі ягоная палітычная пазыцыя выклікае алергію ў беларускага кіраўніцтва, візыт адкладзены да больш спрыяльнага часу.