"Малады Фронт" зноўку зьбіраецца зарэгістравацца як асобнае грамадзкае аб'яднаньне. Неабходныя статутныя дакумэнты будуць пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі на гэтым тыдні. Свае намеры "маладафронтаўцы" тлумачылі сёньня на прэсавай канфэрэнцыі. Адзін зь лідэраў "Маладога Фронту" Павал Севярынец заявіў журналістам, што рашэньне рэгістравацца ў Міністэрстве юстыцыі сьведчыць пра ідэялягічнае сталеньне арганізацыі. Афіцыйны статус палегчыць працу рэгіянальных суполак. Разам з тым кіраўніцтва "Маладога Фронту" ўсьведамляе, што рэгістрацыя ў пэўнай ступені абмяжуе дзейнасьць арганізацыі. "Малады Фронт", утвораны ў 1997 годзе, зьяўляецца філіяй Беларускага Народнага Фронту. Таму на прэсавай канфэрэнцыі натуральным было пытаньне пра стаўленьне кіраўніцтва БНФ "Адраджэньне" да магчымае рэгістрацыі "Маладога Фронту" як асобнай арганізацыі. (Севярынец: ) "Натуральна, пэўная насьцярожанасьць ёсьць, але я спадзяюся, што з правядзеньнем рэгістрацыі, з далейшай нашай працай пытаньні будуць зьнятыя". Павал Севярынец перакананы, што, не зважаючы на асобны юрыдычны статус, якога дамагаецца "Малады Фронт", арганізацыя захавае адзінства ў дзеяньнях і пазыцыях з БНФ. (Севярынец: ) "Ці мы былі нефармальнай арганізацыяй, ці мы зараз фармалізуем свае дачыненьні праз Мінюст – мы застаемся арганізацыяй самастойнай, але пра гэтым застаемся і арганізацыяй сутнасна фронтаўскай". На пытаньне пра шанцы на рэгістрацыю Павал Севярынец заявіў: "Усё вырашыць Мінюст".