Ужо на пачатку новага тыдня могуць аднавіцца кансультацыі экспэртаў у пытаньнях сродкаў масавай інфармацыі ад палітычнай апазыцыі і ўрадавага боку, якія спыніліся яшчэ летась у лістападзе. Пра такую магчымасьць паведаміў сёньня кіраўнік Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік. Сёньня пад час сустрэчы амбасадара Віка з экспэртамі ў пытаньнях мас-мэдыяў ад Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў амбасадар папрасіў іх падрыхтавацца да магчымага ўзнаўленьня кансультацыяў з экспэртамі ад урадавага боку. Паводле спадара Віка, 6 красавіка непасрэдна перад адлётам у Вену ён меў працяглую гутарку зь першым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімерам Русакевічам. Тады Вік здолеў пераканаць суразмоўцу ў неабходнасьці ўзнаўленьня кансультацыяў. Больш таго, была дасягнутая ўмова, што паралельна з экспэртамі ў пытаньнях сродкаў масавай інфармацыі пачнуць працаваць экспэрты яшчэ ў двух сфэрах: выбарчаму заканадаўству й функцыях і паўнамоцтвах парлямэнту. Меркавалася, што пасьля вяртаньня спадара Віка зь Вены ён зноўку сустрэнецца з спадаром Русакевічам у тым выпадку, калі пазыцыя прадстаўніка адміністрацыі Лукашэнкі ў нечым зьменіцца. Але такіх сыгналяў, паводле словаў Віка, няма. Гэта й дае падставу амбасадару спадзявацца, што кансультацыі паміж экспэртамі ад уладаў і апазыцыі пры ўдзеле КНГ АБСЭ адновяцца. З другога боку, пасьля пачатку гэтак званага "грамадзка-палітычнага дыялёгу" вяртаньне да старога фармату можна разглядаць як паразу афіцыйных уладаў. Таму там зараз шукаюць магчымасьць таго, як захаваць у гэтай сытуацыі свой твар. Учора адзін з адказных за арганізацыю "дыялёгу" Ігар Велічанскі даў зразумець, што кансультацыі сапраўды магчымыя, але ў рамках "дыялёгу". Рэальна гэта можа выглядаць такім чынам: урадавая група экспэртаў будзе пашыраная чынам далучэньня экспэртаў, якія абмяркоўваюць аналягічныя пытаньні ў рамках "дыялёгу". Лідэры палітычных партыяў на паседжаньні сваёй Кансультацыйнае рады да такое прапановы паставіліся дабразычліва. Адзінае, на што зьвярнулі ўвагу, гэта назва групаў экспэртаў ад уладаў. На думку апазыцыі, яны нават у выпадку пашырэньня складу, мусяць захаваць стары назоў – групы ад уладаў, а не ад "дыялёгу".