Сёньня ў міністэрстве замежных справаў Чэхіі з захаваньнем дыпляматычнага пратаколу была прынятая старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, а таксама Васіль Быкаў, які знаходзіцца у Празе на запрашэньне Радыё Свабода.
Старшыню рады БНР прыняў намесьнік міністра замежных справаў Марцін Палоўш.
Супрацоўнікі міністэрства паінфармавалі, што сустрэча адбылася нягледзячы на афіцыйны пратэст беларускай амбасады ў Празе, якая выслала ноту пратэсту з нагоды афіцыйных сутрэчаў кіраўніка Рады БНР з чэскім кіраўніцтвам.
Чэскае МЗС у адказ патлумачыла, што сустрэчы зь беларускімі дзеячамі абумоўленыя заклапочанасьцю Чэскай Рэспублікі сытуацыяў з правамі чалавека ў Беларусі.
Сёньня ж Івонка Сурвілла і Васіль Быкаў наведалі адміністрацыю прэзыдэнта Вацлава Гавэла, дзе адбыўся абмен думкамі ў справе сытуацыі ў Беларусі, а таксама пэрспэктываў інтэграцыі з Расеяй. Абмяркоўваліся магчымасьці дапамогі у справе навучаньня беларускіх студэнтаў у Чэхіі.
Візыт Івонкі Сурвіллы і Васіля Быкава працягваецца.