Напярэдадні "Маршу Свабоды – 2" адміністрацыя прэзыдэнта ЗША і Дзяржаўны дэпартамэнт выступілі з адмысловымі заявамі з заклікам да беларускіх уладаў прытрымлівацца сваіх міжнародных забавязаньняў і не чыніць перашкодаў мірным маніфэстацыям, каб пазьбегнуць паўтору жорсткага й безсэнсоўнага падаўленьня дэманстрацыі, якая адбылася 17 кастрычніка мінулага году. Якая рэакцыя беларускага кіраўніцтва на гэтыя заявы?… Кіраўнік прэсавае службы "прэзыдэнцкай" адміністрацыі Дзьмітры Жук у інтэрвію "Радыё Свабода" зазначыў, што пакуль у яго няма аніякай інфармацыі пра тое, што рыхтуецца нейкі афіцыйны адказ на заявы Белага дому й Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Сам жа Дзьмітры Жук ад камэнтароў гэтых дакумэнтаў адмовіўся. Гаворыць кіраўнік прэсавае службы адміністрацыі "прэзыдэнта" Дзьмітры Жук: "Па-першае, я не зьяўляюся прэс-сакратаром, таму аніякіх камэнтароў і заяваў не раблю, я на гэта не ўпаўнаважаны. Вам трэба зьвярнуцца ў МЗС. Дарэчы, учора прэзыдэнт зьвяртаў на гэта сваю ўвагу, калі выступаў перад парлямэнтам", – гаварыў Дзьмітры Жук. Тым ня менш, ён пагадзіўся выказаць сваё меркаваньне як прыватнай асобы адносна "Маршу Свабоды – 2": "Мне б хацелася, каб гэта адбылося мірна, – зазначыў у інтэрвію "Радыё Свабода" кіраўнік прэсавае службы адміністрацыі "прэзыдэнта" Дзьмітры Жук. Спадар Жук спаслаўся на ўчорашнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі адносна "Маршу Свабоды – 2". 14 сакавіка Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію журналістам параўнаў пазыцыю ЗША ў вадносінах да Беларусі з прадузятай, на ягоную думку, пазыцыяй Захаду адносна вайны ў Чачні. Лукашэнка зазначыў, што яму асабіста гэты марш увогуле непатрэбен і ён быў бы рады, каб беларускія людзі пацьвердзілі, хто тут гаспадар, каб яны ўвогуле не выходзілі на вуліцы й тым самым паказалі, што ў іх няма незадавальненьня ўладаю і сваім матэрыяльным становішчам. Прэсавы сакратар вонкапалітычнага ведамства Беларусі Мікалай Барысевіч таксама не паведаміў, ці рыхтуецца нейкі афіцыйны адказ на заявы Дзяржаўнага дэпартамэнту й Белага дому. Тым ня менш, галоўная думка на гэты конт ўжо сфармаваная. Гаворыць прэс-сакратар беларускага Міністэрства замежных справаў Мікалай Барысевіч: "Галоўная думка такая, што афіцыйныя ўлады зацікаўленыя, каб усе гэтыя акцыі прайшлі спакойна й без парушэньня грамадзкага парадку. І ў сувязі з гэтым прадпрымаюцца ўсе належныя захады, каб забясьпечыць парадак і пазьбегнуць тых інцыдэнтаў, якія мелі месца ў мінулы раз… Улада не зацікаўленая ў нестабільнасці, парушэньні парадаку і ў паўторы гэтых інцыдэнтаў…", – паведаміў Мікалай Барысевіч.