Наш віцебскі карэспандэнт падае вынікі сёньняшніх шэсьця і мітынгу ў гэтым абласным цэнтры. Колькасьць удзельнікаў удвая перавысіла заплянаваную. Шчыра кажучы, яшчэ за 20 хвілінаў да пачатку шэсьця ў Віцебску, арганізатары напэўна адчувалі б сябе шчасьлівымі, калі б на акцыю выйшлі чалавек 2000. Па-першае, міліцыя ўсё ж не дазволіла сабрацца на заплянаваным раней месцы – плошчы Перамогі. Па-другое, такога брыдкага надвор'я не было ўжо даўно: моцны дождж са сьнегам, які паступова перайшоў у склізкую завіруху з дажджом і градам. Але сабралося ўдвая болей ад той колькасці, на якую разьлічвалі арганізатары. З шыльдамі "Пастаўскі раён", "Шаркаўшчынскі раён", "Глыбоцкі раён", "Сененскі раён", "Бешанковіцкі раён", "Верхнядзвінскі раён", "Наваполацак", "Ворша" ішлі дэлегацыі з рэгіёнаў вобласьці. Моцна гучала "Жыве Беларусь", бо палову калёны пад шматлікімі бел-чырвона-белымі сьцягамі складалі маладыя і зусім яшчэ юныя хлапчукі і дзяўчаты. У кожнага зь іх на скроні быў намаляваны нацыянальны сьцяжок, шмат хто нес плякаты "Не – саюзу з Расеяй", "Спыніць галечу народа", "Лукашэнка — зыходзь!", "Саюз з Расеяй – гэта вайна" ды іншыя. І гэта няглядзячы на тое, што ў вышэйшых установах, школах і на прадпрыемствах кіраўніцтва папярэджвала пра наступствы ўдзелу ў акцыі. У Лёдавым палацы ў гэты час праходзіў хакейны матч паміж наваполацкім "Палімірам" і камандай Югаславіі. Сам мітынг адбыўся за сьпіною правадыра рэвалюцыі і прайшоў традыцыйна, скончыўшыся каля 19 гадзінаў амаль у поўнай цемры. Рэзалюцыю давялося чытаць у пачатку, бо потым гэта было б немагчыма. Але, як сказала адна з жанчынаў, справа ня ў мітынгу: "Калі пройдзеш разам з усімі пад роднай сымболікай, атрымліваеш зарад энэргіі на месяцы".