Учора позна ўвечары карэспандэнт Радыё Свабода Андрэй Бабіцкі быў дастаўлены ў Маскву. Тым часам, гісторыя вакол зьнікненьня журналіста шмат якімі аналітыкамі атаясамліваецца з мілітарызацыяй Расеі, якая набірае ўсё большы маштаб. Учора ўдзень Андрэй Бабіцкі абвесьціў галадоўку на знак пратэсту супраць утрыманьня яго пад арыштам у Махачкале. Увечары Бабіцкі быў пасаджаны ў самалёт, які даставіў журналіста ў Маскву. Бабіцкага вызвалілі з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе. Андрэй вярнуўся ў сваю маскоўскую кватэру, дзе ў той момант знаходзілася ягоная дачка. Жонка Бабіцкага Людміла прыляцела ў Маскву толькі сёньня раніцай – учора прадстаўнікі расейскіх спэцслужбаў не палічылі патрэбным паведаміць ёй, што муж адпраўлены ў Маскву. Яшчэ некалькі дзён таму існавала багата вэрсіяў наконт лёсу Бабіцкага. Дарэчы, сёньня "Камсамольская праўда" піша, што ў Маскве хадзіла і вэрсія пра (цытую) "нібыта вываз Бабіцкага ў канцлягер у Беларусь". Цытата цудоўна адлюстроўвае ўяўленьні пра беларускія рэаліі. Як адзначае Даніэль Вільямс у "Washington Post", з аднаго боку, расейскія ўлады абвінавачваюць Бабіцкага ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку і ў супрацоўніцтве з тэрарыстамі. А з другога боку – Пуцін заявіў, што ня бачыць неабходнасьць ўтрымліваць журналіста пад вартай. Аглядальнік "Washington Post" зьвяртае ўвагу і на тое, што кожны журналіст, які наведвае Чачню без адмысловага суправаджэньня, потым дапытваўся супрацоўнікамі ФСБ. Гісторыя вакол Бабіцкага прыцягнула ўвагу сусьветнай супольнасьці да праблемы свабоды слова і правоў журналістаў у Расеі. На сёньня асноўнае абвінавачаньне, якое закідаецца Бабіцкаму, – падробка дакумэнтаў, гэта значыць, азэрбайджанскага пашпарту. Гэты пашпарт быў дадзены Бабіцкаму людзьмі, якія трымалі яго ў закладніках. Андрэй ня ведае, хто канкрэтна ўклеіў у азэрбайджанскі пашпарт ягоны фотаздымак. Чачэнцы, у якіх ён знаходзіўся апошнія тыдні, яго не фатаграфавалі. Пры гэтым здымак перасьняты з фота з сапраўднага пашпарту Бабіцкага, які ў яго канфіскавалі прадстаўнікі расейскіх уладаў пад час затрыманьня на фэдэральным блёк-посьце яшчэ 16 студзеня. Адвакат Бабіцкага Аляксандар Зазюля заявіў, што ўсялякія сьледчыя дзеяньні ў дачыненьні да журналіста, праведзеныя ў адсутнасьці адваката, павінныя лічыцца незаконнымі. Карэспандэнт нашага радыё Сафі Лямбраскіні перадае з Масквы, што Бабіцкі зьнік ў сярэдзіне студзеня праз два дні пасьля таго, як паведаміў пра цяжкія страты сярод грамадзянскага насельніцтва ў Чачні. На працягу двух тыдняў расейскія ўлады заяўлялі, што ня ведаюць, дзе знаходзіцца Бабіцкі. Потым улады заявілі, што перадалі Бабіцкага чачэнцам у абмен на расейскіх ваеннапалонных, што выклікала шырокі міжнародны розгалас і асуджэньне. Гісторыя з Андрэем Бабіцкім атаясамлівалася з дзеяньнямі выканаўцы абавязкаў расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, фігура якога менавіта ў гэтыя тыдні прыцягвае ўвагу сусьветнай супольнасьці. Аналітыкі заўважылі, што другі ўказ Пуціна на новай пасадзе – пасьля ўказу пра ельцынскі імунітэт – тычыўся новай вайсковай дактрыны, якая адмаўляе невыкарыстаньне ядзернай зброі першымі. Зьвяртае на сябе ўвагу і ўказ пра аднаўленьне абавязковай вайсковай падрыхтоўкі і прызыву да армейскай службы рэзэрвістаў. Дасюль невядома, у якой ступені гэты ўказ зьвязаны з Чачнёй, бо шэсьць ягоных пунктаў засакрэчаныя і невядомыя грамадзкасьці. Дарэчы, у сярэдзіне студзеня Ўладзімер Пуцін даў права 40-ка міністрам і іншым вышэйшым чыноўнікам самастойна накладаць грыф сакрэтнасьці на тую альбо іншую інфармацыю. Нарэшце, 27 студзеня расейскі міністар фінансаў абвесьціў, што абаронны бюджэт будзе павялічаны на 50 адсоткаў. Пры гэтым невядома, дзе будуць знойдзеныя грошы ў і без таго беднай краіне. Карэспандэнт маскоўскага часопісу "Итоги" Маша Гэссэн паведамляе, што разглядаецца магчымасьць рэфармаваньня сыстэмы сярэдняй адукацыі з такім разьлікам, каб хлопцы сканчалі школу не ў 17 гадоў, як сёньня, а ў 18, калі надыходзіць час прызыву ў войска. Гэткім чынам, яны не пасьпеюць паступіць у інстытуты ды атрымаць адтэрміноўку. Знаёмства з аўтаматам Калашнікава лічыцца для іх больш важным, чым знаёмства з унівэрсытэцкімі падручнікамі.