Дэфіцыт золатавалютных рэзэрваў вымушае ўлады Беларусі да выкарыстаньня нетрадыцыйных захадаў у прыцягненьні ў краіну валютных сродкаў. Сёньня дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі абнародавалі ўказ Аляксандра Лукашэнкі "Аб каштоўных паперах Нацыянальнага банку, намінаваных у замежнай валюце". Як вынікае з тэксту Указу, Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся аб фармаваньні ў краіне золатавалютнага фонду. Адметнасьць падзеі ў тым, што менавіта аўтар цяперашняга дакумэнту некалькі гадоў таму ініцыяваў зваротны працэс. У сярэдзіне 90-х гадоў Беларусь ужо мела золатавалютных назапашваньняў каля 400 мільёнаў даляраў. Аднак пасьля адстаўкі з пасады старшыні Нацыянальнага банку Станіслава Багданкевіча каманда Лукашэнкі змарнавала за кароткі тэрмін гэтыя сродкі й краіна фактычна жыла без золатавалютных рэзэрваў. Памылковасьць такой палітыкі была ўсьвядомлена летась, калі ўлады вырашылі стабілізаваць беларускі рубель. Высьветлілася, што без такіх рэзэрваў гэтага зрабіць нельга. Здаецца, засвоіў нэгатыўны ўрок і цяперашні галоўны банкір Пётар Пракаповіч, якія адказвае за выкананьне задачы стабілізацыі беларускіх грошай. Як вынікае зь ягоных словаў, Нацыянальнаму банку золатавалютныя рэзэвы патрэбныя дзеля таго, каб ураўнаважыць іх з рублёвай масаю нацыянальных грошай. Бо толькі пры такой умове магчымае фінансавае аздараўленьне. Паводле плянаў на 2000 год, Нацыянальны банк мае намер назапасіць сёлета ня меней як 350 мільёнаў даляраў. Паводле нацбанкаўскіх крыніцаў, зараз гэтыя запасы знаходзяцца ля нулявой адзнакі. Мяркуецца, што выпуск Нацыянальным банкам каштоўных папераў будзе першым рэальным захадам да стварэньня валютных рэзэрваў. Указам Лукашэнкі прадугледжана эмісія такіх папераў на агульную суму ў 50 мільёнаў даляраў. Пракамэнтаваць дакумэнт я папрасіў экспэрта праграмы Эўрапейскае камісіі "Tacis" у Беларусі Ўладзімера Бірука. Паводле ягоных словаў, у міжнароднай практыцы краіны карыстаюцца такім фінансавым інструмэнтам як выпуск каштоўных папераў: "Прычым, лічыцца, што гэта самыя ліквідныя інструмэнты. Але ў нас пасьля гэтых дэфолтаў, калі дзяржава аказваецца неплацёжаздольнай, практыка супярэчыць тэорыі. Дакумэнт сьведчыць пра жаданьне Нацыянальнага банку распачаць працэс акумуляцыі валютных сродкаў. Зараз найважнейшае пытаньне: ці знойдзе краіна пакупнікоў каштоўных папераў. У гэтай сувязі важнае значэньне маюць узаемадачыненьні зь Міжнародным валютным фондам і Ўсясьветным банкам. На іх асабліва арыентуецца вялікі бізнэс. Натуральна, калі б быў адчынены шлягбаўм гэтым арганізацыям, як той жа Міжнародны валютны фонд, то можна было б свабодна спадзявацца на добрыя інвэстыцыі", – зазначыў Уладзімер Бірук. Паводле інфармацыі нацбанкаўскіх крыніцаў, яшчэ да ўказу Лукашэнкі было распачатае актыўнае вывучэньне міжнародных фінансавых рынкаў. Падначаленыя Пятра Пракаповіча вядуць канфідэнцыйныя перамовы з патэнцыйнымі інвэстарамі. Дакладна вядома, што ў іх лік уваходзяць расейскія банкі. Назіральнікі лічаць, што для расейскіх фінансавых магнатаў Беларусь не зьяўляецца рызыкоўнай краінаю. Бо ў Масквы ёсьць шмат рычагоў дзеля вяртаньня сваіх капіталаў.