15 лютага ў "Палату прадстаўнікоў" паступіў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам Выбарчы кодэкс. Такім чынам, закон, які рэгулюе сёлетнія выбары ў парлямэнт, уступіў у дзеяньне. Гэта значыць, што афіцыйныя ўлады Беларусі адмовіліся выкарыстаць прапанаванае АБСЭ пасярэдніцтва дзеля наладжваньня нутрыпалітычнага дыялёгу й стварэньня атмасфэры даверу. Гэтую падзею камэнтуюць беларускія палітыкі. Для палітычных сілаў, што аб'яднаныя у Каардынацыйную раду апазыцыйных партый, падпісаньне Лукашэнкам Выбарчага кодэксу ня стала вялікай сэнсацыяй. Тым ня менш, яны лічаць, што наступствы гэтае падзеі будуць для краіны нэгатыўнымі. Вось як мяркуе кіраўнік Сацыял-дэмакратычнае партыі "Народная Грамада" Мікалай Статкевіч… (Статкевіч: ) "Для беларускае палітыкі, як і для беларускае краіны, нічога добрага гэта ня будзе значыць, таму што гэта – чарговы віток у эскаляцыі напружанасьці ў стасунках з Захадам для Беларусі. Для нас у пэўнай ступені гэта эканамічны тупік, таму што для транзытнай краіны йсьці да самаізаляцыі ды яшчэ пры такой патрэбнасьці ў інвэстыцыях і тэхналёгіях – гэта самазабойна. Відавочна, што гэтай восеньню ня будзе дэмакратычных выбараў. Дэмакратыя ўвосень не пераможа". Мікалай Статкевіч лічыць патрэбным і цяпер працягваць ціск на ўлады як звонку, гэтак і знутры – з мэтаю дэмакратызацыі. Але гэта ня значыць, што апазыцыя пагодзіцца ўдзельнічаць у восеньскіх выбарах. Старшыня Аб'яднанае Грамадзянскае партыі Станіслаў Баданкевіч паведаміў "Радыё Свабода", што ў бліжэйшыя дні Каардынацыйная рада апазыцыйных партыяў прыме адмысловую заяву пра няўдзел у гэтых выбарах. Ён мяркуе, што апазыцыя будзе ў гэтым пытаньні маналітнай, хаця й не выключае, што ўлада паспрабуе наладзіць нейкія сэпаратныя перамовы з асобнымі партыямі. Гаворыць Станіслаў Багданкевіч… (Багданкевіч: ) "Улада вырашыла, што шанцаў на перамогу ў свабодных выбарах без фальсыфікацыяў у яе няма. Эканамічная сытуацыя такая, што свабодныя выбары прывядуць да паразы "партыі ўлады", таму Лукашэнка вырашыў пакінуць магчымасьць паспрабаваць правесьці выбары з дапамогаю фальсыфікацыяў". Але ў любым выпадку АГП, паводле словаў Багданкевіча, не заклікае людзей ісьці ў партызаны, а будзе ўпарта дамагацца круглага стала й перамоваў, пойдзе ў народ, будзе весьці растлумачальную працу, не зважаючы на тое, колькі часу на гэта спатрэбіцца. Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ, падтрымліваючы агульныя намаганьні апазыцыі, мае крыху іншы падыход. Гаворыць намесьнік старшыні гэтае партыі Юры Беленькі… (Беленькі: ) "Нашая партыя з самага пачатку вельмі скэптычна ставілася да таго, што гэтыя перамовы магчымыя. Мы прапанавалі іншую канцэпцыю: стварэньне структураў у грамадзтве, гэтак званую канцэпцыю пабудовы грамадзянскага парлямэнту, тых структураў, якія б у пэрспэктыве сталі апораю дзеля магчымых уладных пераўтварэньняў у нашай краіне". Такім чынам , як мяркуе Юры Беленькі, перамовы могуць стаць толькі вынікам пэўных дзеяньняў, калі ўлады вычарпалі ўсе сродкі барацьбы з апазыцыяй, але ня мэтаю, як дэкляруюць пэўныя партыі. І таму Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ мяркуе працягваць рэалізоўваць свае праграмы перш за ўсё па абароне незалежнасьці й фармаваньні грамадзянскіх структураў, як і плянавалася раней.