У Вашынгтоне знаходзіцца дэлегацыя дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня на чале з Сямёнам Шарэцкім. У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць Людміла Гразнова і Станіслаў Шушкевіч. Дэлегацыя ўжо пабывала ў Канадзе. Візыт ажыцьцяўляецца на запрашэньне міжнароднай Лігі правоў чалавека і прадстаўнікоў беларускай дыяспары. У плянах дэлегацыі сустрэчы з амэрыканскімі кангрэсмэнамі, афіцыйнымі асобамі Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША і прадстаўнікамі шэрагу няўрадавых арганізацыыяў. Сёньня дэпутаты Вярхоўнага Савету далі брыфінг у вашынгтонскай штаб-кватэры Радыё Свабода. З намі на сувязі Сямён Шарэцкі. (Карэспандэнт: ) "Сямён Георгіевіч, скажыце калі ласка, ці вы ўжо можаце казаць пра нейкія вынікі вашага візыту, ці прынес ён плён?" (Шарэцкі: ) "Я думаю, што ўжо можна гаварыць, бо візыт у Канаду ўжо закончыўся, і мне вельмі прыемна сказаць, што і тыя выступы, якія я зрабіў ва ўнівэрсытэтах, і тая сустрэча зь беларускай дыяспарай, і перамовы зь міністрам замежных справаў гэтай краіны – яны былі плённымі, праходзілі ва ўмовах узаемаразуменьня і, я думаю, дадуць свае станоўчыя вынікі. Ну а што датычыць візыту ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, то ён толькі сёньня пачаўся вось з гэтага майго невялічкага дакладу і з тых пытаньняў, якія мне і маім калегам, Шушкевічу і Гразновай, былі зададзеныя, і мы на іх адказалі. Паміж намі і аўдыторыяй было ўзаемаразуменьне. Вы ж разумееце, мы вядзем барацьбу з лукашызмам ня як з унутранай зьявай, а як са зьявай, якая падтрымліваецца расейскімі шавіністычнымі коламі. І таму нам вельмі цяжка. Трэба пераканаць іншых у тым, што лукашызм – гэта такая дыктатарская зьява, якая сёньня небясьпечная ня толькі для самой Беларусі, але і ў цэлым – для Эўропы, калі ён працягнецца і спалучыцца з расейскім шавінізмам. Што ўжо і адбываецца". (Карэспандэнт: ) "Скажыце калі ласка, вось па тых пытаньнях, якія вам задавалі на брыфінгу ў вашынгтонскай штаб-кватэры Радыё Свабода, як вам падалося, ці адчувае амэрыканскае грамадзтва вось гэтую пагрозу. Ці адчуваюць там яны, наколькі важна і сур'ёзна тое, што адбываецца цяпер у Беларусі?" (Шарэцкі: ) "Вы ведаеце, я адчуў наколькі важныя нашыя сустрэчы і наколькі людзі зацікаўленыя ў гэтым, і што яны шмат чаго дакладна ня ведаюць з таго, што адбываецца сёньня на Беларусі". Тым больш, калі тут вядуць сваю прапаганду (дарэчы, сёньняшні дзень ня быў выключэньнем) расейскія прадстаўнікі і прадстаўнікі нашай амбасады, якія, канешне, служаць рэжыму". (Карэспандэнт: ) "Сямён Георгіевіч, хоць вы знаходзіцеся далёка за акіянам, вы напэўна сочыце за падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі, і ведаеце, што там цяпер адбываецца страйк прадпрымальнікаў, які ўлады абяцаюць у кожным выпадку задушыць. Як вы расцэньваеце гэты страйк?" (Шарэцкі: ) "Справа ў тым, што беларускі народ ужо ня можа больш цярпець тое становішча, у якое яго паставіў той рэжым, які сёньня існуе ў нас у краіне. Канешне, я думаю, што на гэтым усё ня скончыцца, на страйку прадпрымальнікаў. Я хацеў бы падтрымаць іх і запэўніць, што мы, дэпутаты Вярхоўнага Савету, мы, кіраўнікі апазыцыі, будзем заўжды падрымліваць свой народ і ўсё рабіць, каб дапамагчы народу, каб вызваліцца ад антынароднага дыктатарскага рэжыму, супраць якога і пачаўся страйк". (Карэспандэнт: ) "Як вы лічыце, ці дастатковыя захады ўжывае Захад, каб рэжым Лукашэнкі накіраваць на нейкія дэмакратычныя рэйкі?" (Шарэцкі: ) "Мы лічым, што недастаткова. І мы таму і езьдзім і пераконваем, што трэба больш актыўна змагацца з гэтым рэжымам, і што нам патрэбная больш эфэктыўная дапамога". (Карэспандэнт: ) "Дзякуй, Сямён Георгіевіч. Жадаю посьпеху і пасьпяховага вяртаньня". (Шарэцкі: ) "Дзякуй і вам, і прывітаньне беларускаму народу". Гутарыла