Вынікі першага туру галасаваньня за кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Харватыі паказалі, што шматгадовая справа першага прэзыдэнта незалежнай Харватыі – Франьё Туджмана – памерла. На прэзыдэнцкіх выбарах перамагла дэмакратычная апазыцыя. У другі тур выйшлі кандыдаты, якія выступаюць за зьбліжэньне Харватыі і Эўропы, за звужэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта. Двое выбараў адбылося ў Харватыі ў гэтым месяцы. Парлямэнцкія і першы тур прэзыдэнцкіх. Скончылася амаль дэкада аўтакратыіі ў гэтай пост-югаслаўскай рэспубліцы. Кіраваны Туджманам Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз спачатку прайграў парлямэнцкія выбары ў Харватыі 3-га студзеня, а цяпер і прэзыдэнцкія выбары. Не дапамог нават удзел у выбарах найбольш цьвярозага палітыка ад ХДЗ – 52-х гадовага міністра замежных справаў Маце Граніча, якому сымпатызавалі шматлікія заходнія калегі. Маце Граніч меў вызначэньне "Містэр чыстыя рукі". Аднак на тэледэбатах ён ня змог патлумачыць, якім чынам купіў лепшую ў цэнтры Заграбу вілу. На прэзыдэнцкіх выбарах у панядзелак Граніч сабраў 17 адсоткаў галасоў. Найбольш рэальным пераможцам лічыўся адзіны кандыдат ад сацыял-дэмакратаў і сацыял-лібэралаў - 51 гадовы Дражэн Будзіша, былы студэнцкі лідэр, які за свой лібэралізм адседзеў у вязьніцы. Аднак Будзіша зрабіў вельмі нечакана перадвыбарчы крок і заявіў, што, у выпадку абраньня, будзе прэзыдэнтам усяго 8 месяцаў, падрыхтуе краіну да сапраўды дэмакратычных выбараў і сыйдзе. Выбаршчыкі не зразумелі такога альтруізму і Будзіша атрымаў толькі 28 працэнтаў галасоў. 42 працэнты галасоў у першым туры атрымаў лідэр Харвацкай народнай партыі Сьціпэ Месіч, які быў апошнім прэзыдэнтам Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславія. Месіч лічыць, што ў Харватыю павінны вярнуцца ўсе выгнаныя сэрбы. Гэта каля 150 тысячаў чалавек. Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Харватыі Сьціпэ Месіч выказваецца пра намер супрацоўнічаць зь Міжнародным трыбуналам у справе ваенных злачынцаў. Міжнародныя аглядальнікі заўважаюць той факт, што нягледзячы на нізкі вынік, які мела партыя Месіча на парлямэнцкіх выбарах, на прэзыдэнцкіх лідэр набраў большую колькасьць галасоў. Месіч – чалавек жывы, гаваркі, дастціпны. Яму - 62 гады. Ягоны бацька далучыўся на антыфашыстоўкага руху ў 1941 годзе. У 1942 ў прысутнасьці Месіча была забітая ягоная бабулі. Харвацкія партызаны забралі Месіча ў горы, дзе ён правёў тры гады. Пасьля вайны Месіч хутка рабіў кар'еру: у 1971 быў бурмістрам Ораховіцы, за лібэральныя погляды быў у вязьніцы, сядзеў разам з забойцам ягонай бабулі. У 1989 годзе ўступіў у новаствораны Хрысьціянска Дэмакратычны Зьвяз у якасьці аднаго з сузаснавальнікаў. Быў першым харвацкім прэм'ерам і апошнім сябрам калектыўнага васьміасабовага прэзыдыюму былой Югаславіі. У 1994 годзе меў сур'ёзны канфлікт з Туджманам і мусіў выйсьці з партыі. Месіч ня мог пагадзіцца з перасьледам сэрбаў, апроч тако ня мог прыняць палітыкі Туджмана ў дачыненьні да Босьніі. Аналітыкі падзяляюцца ў прагнозах. Абодва кандыдаты, якія супернічаюць у 2-м туры прэзыдэнцкіх выбараў,абяцаюць лібэралізацыю ў эканоміцы, замежнай палітыцы, супрацоўніцтва зь Міжнародным Трыбуналам. Адныя сьцьвярджаюць, што электарат Хрысьціянска-дэмакратычнга Зьвязу прагаласуе за Будзішу, бо, паміж іншага, ён – харвацкі нацыяналіст і нагадвае ім Туджмана. Апанэнты такой думкі сьцьвярджаюць, што Сьціпе Месіч зможа абудзіць даўна забытыя ідэалы Хрысьціянска-Дэмакратычнага Зьвязу і таму прагаласуюць за яго. Тым часам лідэры харвацкіх левацэнтрыстаў Івіца Рачан і Дражэн Будзіша сьцьвярджаюць, што перамога ў 2-м туры выбараў, які адбудзецца 7-га лютага, Сьціпэ Месіча – небясьпеччная для рэформаў. Паплечнік Будзішы – Рачан абвінаваціў Месіча, што той такі самы аўтарытарны палітык, як і Туджман. Адрозьніваюць іх выключна стылі жыцьця. Цытую Рачана: "калі нашым прэзыдэнтам будзе чалавек, ягому здаецца, што можна быць проста прэзыдэнтам у вэрсіі – "Туджман з пачуцьцём гумару", то гэта ня будзе працягам дасягненьняў 3-га студзеня – перамогі апазыцыі". Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Амэрыкі Мадлен Олбрайт і Эўрарапейскія лідэры ў кантэксьце парлямэнцкіх выбараў у Харватыі і прэзыдэнцкай кампаніі гавораць аб магчымым паляпшэньні дачыненьняў з Захадам і ўступленьні Харватыі ў Эўразьвяз.