Напярэдадні агульнанацыянальнага страйку прадпрыймальнікаў, прызначанага на 1 лютага, улады ўзмацнілі ціск на некаторых сябраў незалежнага прафаб'яднаньня прыватных гандляроў. Так, учора на менскім рэчавым кірмашу "Дынама" быў затрыманы 35-гадовы актывіст Свабоднага прафэсійнага зьвязу прадпрыймальнікаў Ігар Намочанка. Спадара Намочанку затрымалі ахоўнікі кірмашу ў той момант, калі ён пераносіў пачак прафзьвязовых бюлютэняў "Прадпрыймальнік". Ахоўнікі заявілі Ігару, што ён незаконна распаўсюджвае антыпрэзыдэнцкую літаратуру і ім паступіла ўказаньне ад міліцыянтаў яго затрымаць. Пасьля гэтага яны выклікалі па рацыі міліцэйскі нарад, які даставіў затрыманага ў пастарунак стадыёну "Дынама". Міліцыянты абвінавацілі Ігара Намочанку ў зьнявазе асобы прэзыдэнта ды ў закліках да несанкцыянаванага страйку на той падставе, што ў бюлютэні былі зьмешчаныя малюнак крымінальніка, падобнага на Лукашэнку, ды інфармацыя пра маючыя адбыцца акцыі пратэсту. На Ігара склалі пратакол, пасьля чаго павезьлі ў суд. Аднак прафзьвязовы актывіст запатрабаваў прадаставіць яму адваката й перанесьці слуханьне гэтае справы. Судзьдзя была вымушаная пагадзіцца з такім патрабаваньнем. Працэс над спадаром Намочанкам адбудзецца заўтра ў судзе Ленінскага раёну Менску. Ігар зьвязвае сваё затрыманьне з падрыхтоўкаю ўладаў да будучага мітынгу пратэсту прадпрыймальнікаў і страйку. Паводле ягоных словаў, міліцыі дадзена распараджэньне не дапусьціць, каб гэтыя акцыі былі масавымі. Як паведамілі нашаму радыё ў Свабодным прафэсійным зьвязе прадпрыймальнікаў, цяпер на кірмашох Менску ды іншых гарадоў краіны зьявілася шмат апэратыўнікаў у цывільным, якія палохаюць гандляроў рознымі пакараньнямі, калі тыя возьмуць удзел у страйку. Міліцыянты таксама выяўляюць і затрымліваюць актывістаў прафэсійнага зьвязу.