Адна з прыкметаў новага году ў Беларусі – грашовая дэнамінацыя. Пачынаючы з 1 студзеня, грошы ўзору 1992-1999 гадоў мяняюцца на новыя, датаваныя 2000 годам, з 1000-разовым памяншэньнем іхнае намінальнае вартасьці. Навагоднія сьвяты адсунулі рэальны пачатак дэнамінацыі. У адпаведнасьці з указаньнем Нацыянальнага банку, банкаўскае абслугоўваньне кліентаў у Беларусі распачнецца з 4 студзеня. І таму, як патлумачыў нашаму радыё прэсавы сакратар старшыні Нацыянальнага банку Міхал Журавовіч, практычна кампанія дэнамінацыі стартуе з заўтрашняга дню. У сыстэме безнаяўных разьлікаў адбудзецца 1000-разовае памяншэньне грашовых сумаў на рахунках кліентаў. У 1000 разоў скароцяцца памеры падаткаў, штрафаў ды іншых фінансавых выплатаў прадпрыемстваў. Новая разьліковая сыстэма бяз трох нулёў у лічбах, паводле меркаваньня прадстаўнікоў уладных структураў, набудзе выгляд, які зручны для карыстаньня. Такое тэхнічнае спрашчэньне разьлікаў наўрад ці аспрэчвалася б і незалежнымі адмыслоўцамі, калі б дэнамінацыя гэтым і абмяжоўвалася. Між тым, яна закранае і наяўнае грашовае абарачэньне. Паводле словаў Міхала Журавовіча, ужо заўтра беларускія камэрцыйныя банкі пачнуць працэс замены старых грошай на новыя. Гэта адбудзецца праз выдачу банкамі заробкаў у новых грашовых купюрах. Напачатку, праўда, заробкі мяркуецца выдаваць часткова ў новых, а часткова ў старых купюрах. Рэч у тым, што яшчэ ня скончанае друкаваньне новых грошай. Дэнамінаваныя купюры друкуюцца ў Расеі. Кошт гэтае замовы не агучваецца. Аднак, паводле ацэнкі былога старшыні Нацыянальнага банку Станіслава Багданкевіча, цяперашняя дэнамінацыя будзе каштаваць Беларусі не адзін і нават не адзін дзясятак мільёнаў даляраў. Між тым, паводле словаў прафэсара Багданкевіча, ва ўмовах высокай інфляцыі дэнамінацыя нямэтазгодная. Друкаваць новыя грошы пры гадавой інфляцыі болей за 10-12 адсоткаў безсэнсоўна. У Беларусі ж інфляцыя за мінулы год склала болей за 300 адсоткаў. Тым часам, у гандлёвых крамах ужо зьявіліся цэньнікі зь дзьвюма лічбамі. На Міністэрства гандлю, паводле рашэньня ўраду, ускладзены абавязак у вывадзе з абарачэньня старых грошай. І хоць новыя грошы пакуль не зьявіліся, ужо зараз многія людзі непакояцца, што будуць блытаць старыя купюры з новымі. Рэч у тым, што старыя і новыя купюры шмат у чым падобныя ў колеры і дызайну. Прымаючы такое рашэньне, улады зыходзілі з таго, каб насельніцтва больш станоўча ўспрыняла дэнамінацыю… Аднак, у такой задумы, як зараз высьвятляецца, ёсьць і адмоўны бок. Мяркуецца, што вонкавае падабенства спрычыніцца да праблемы ідэнтыфікацыі грамадзянамі старых і новых грошай пры іх адначасовым выкарыстаньні.