Аляксандар Лукашэнка быў настолькі незадаволены справаздачамі сваіх чыноўнікаў, якія 22 сьнежня дакладалі яму пра недасканаласьць сыстэмы заробнае платы, што датэрмінова спыніў нараду, ня выслухаўшы ўсіх дакладчыкаў. Лукашэнка ведае, чым абураныя людзі, і гэтае абурэньне 22 сьнежня дэманстраваў перад сваімі падначаленымі. Хоць адрасаваць папрокі адносна сёньняшняй сытуацыі з заробкамі, відавочна, найперш варта яму самому. Ня столькі Лінг і Даўгалёў, колькі сам ён, Лукашэнка, быў і працягвае заставацца ў палоне вялікай ілюзіі: нібыта можна прыдумаць такую сыстэму разьмеркаваньня, пры якой заробкі ва ўсіх былі б прыблізна аднолькавыя, ніхто нікому не зайздросьціў, і ўсе ўхвалялі таго, хто так мудра падзяліў грамадзкі пірог. Прыдумваньнем разнастайных схэмаў, тарыфных сетак і рэестраў у Беларусі займаецца цэлая армія чыноўнікаў – у адміністрацыі прэзыдэнта, у міністэрствах працы, сацыяльнай абароны, Дзяржкамітэце па цэнах… Можна зразумець абурэньне Лукашэнкі, які ведае, колькі людзей у ягоным апараце занятыя дзяльбой, і які бачыць рэальныя вынікі гэтай дзяльбы: кваліфікаваны лекар або настаўнік у Беларусі зарабляе ў тры разы меней, чым рабочы мясакамбіната, а дырэктар адсталага (паводле выразу Лукашэнкі – "зачуханага") завода – болей чым міністар. Абураецца Лукашэнка ня столькі гэтымі асобнымі выпадкамі, паведамленні пра якія леглі яму на стол, колькі – тым відавочным фактам, што бясплённай аказалася ўся сыстэма перадзелу, якую цяперашняя ўлада паспрабавала пераняць з савецкага вопыту. "Адабраць і падзяліць" паводле класычных савецкіх узораў не ўдаецца з-за некалькіх істотных прычынаў. Па-першае, адбіраць асабліва няма ў каго – усё і так адабранае. Па-другое, у Беларусі хоць і сацыялізм, але ўсё ж з элемэнтамі рынку. Усіх гэтых гандляроў з рэчавых рынкаў ды пасярэднікаў, вядома, можна было б і разагнаць, але з каго тады зьбіраць падаткі? А зь іншага боку, лекары і настаўнікі сотнямі кідаюць дзяржаўную службу з гарантаванай аплатай у 20 даляраў і цугам ідуць за прылаўкі рэчавых рынкаў, папаўняючы шэрагі чаўнакоў, дзе могуць зарабіць у дзесяткі разоў болей. Калгасная сыстэма, захаваньне якой Лукашэнка доўгі час лічыў уласнай заслугай, у адыходзячым годзе адзьдзячыла калгасьнікам сярэднемесячным заробкам у 5-6 мільёнаў рублёў. Гэта пры тым, што ў пераліку на кожнага вяскоўца дзяржава летась ўклала ў калгасную сыстэму больш як па 200 мільёнаў. Сёньняшнія заробкі ў вёсцы параўнальныя з сумна памятнай аплатай за працадні ў 50-ых гадох. Нараду ў пытаньнях зарплаты Лукашэнка згарнуў, ня выслухаўшы нават усіх заплянаваных прамоўцаў, у тым ліку міністра працы і сакратара Рады Бясьпекі. Верагодна, ён і бяз таго ведае, што яны хацелі сказаць. А пра тое, што думаюць пра ўладу людзі, атрымліваючы такія заробкі, чыноўнікі перад Лукашэнкам ўсё роўна будуць маўчаць.