Сёньня ў судзе Савецкага раёну Менску разглядаліся справы Вячаслава Сіўчыка й Міколы Раманава, затрыманых пад час апазыцыйнай акцыі пратэсту 8 сьнежня. Адміністрацыйную справу Міколы Раманава разглядала судзьдзя Іна Шэйко. Увечары 8 сьнежня ён быў схоплены людзьмі ў цывільным каля Ўправы Беларускага Народнага Фронту. Сьведкамі з боку міліцыі былі ўсё тыя ж супрацоўнікі Савецкага РАУСу Аляксеенка й Місючэнка. Аляксеенка й сёньня настойваў на тым, што сам затрымліваў спадара Раманава, які нібыта парушаў грамадзкі парадак, бо йшоў разам з астатнімі дэманстрантамі па праезнай частцы. Сёньня гэта ўжо выклікала хвалю сьмеху ў судовай зале. А Місючэнка ўвогуле на судовае паседжаньне не зьявіўся. Судзьдзя не палічыла неабходным спытаць у міліцыянтаў, якім чынам яны ўдвох здолелі затрымаць адразу сем чалавек у розных мейсцах. Іна Шэйко асудзіла Міколу Раманава да выплаты штрафу памерам 29 мільёнаў рублёў. Мікола Раманаў так пракамэнтаваў судовы прысуд: (Раманаў: ) "Я лічу, што суд адпрацоўвае заказ, які яму дае рэжым, каб змагацца з тымі людзьмі, якія выказваюць свой пратэст супраць рэжыму і супраць тых падзеяў, якія здаюць дзяржаву ў расейскую імпэрыю". Гаварыў Мікола Раманаў. Сёньня ж разглядалася адміністрацыйная справа намесьніка старшыні БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі Вячаслава Сіўчыка. Ён абвінавачваецца ў арганізацыі несанкцыянаванага пікету на праезнай частцы ў раёне пляцу Якуба Коласа. У судзе Сіўчык патлумачыў, што на пляцу Якуба Коласа зьявіўся толькі таму, што дамовіўся там даць інтэрвію польскаму журналісту, і ані ў якім пікеце ня ўдзельнічаў. Тады судзьдзя перайшла да прагляду відэастужкі, на якой зьняты Вячаслаў Сіўчык разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі. Спадар Сіўчык не пагадзіўся з тым, што ён нібыта зьяўляўся арганізатарам і актыўным удзельнікам апазыцыйнай акцыі. З-за таго, што сьведкі з боку міліцыі ў гэтае судовае паседжаньне не зьявіліся, судзьдзя вымушаная была перанесьці разгляд справы на заўтра. Вячаслаў Сіўчык распавёў для "Радыё Свабода": (Сіўчык: ) "Зноў не было задаволенае маё хадайніцтва аб вядзеньні справы на беларускай мове, што я лічу парушэньнем маіх правоў. Суд прымае нейкі містычны характар. Не зьявіліся пакуль сьвведкі з боку міліцыі, хаця яны абавязаныя былі быць, і сама судзьдзя ня можа зразумець, што там наогул адбывалася, што відаць па яе пытаньнях. Бо часам я ня мог зразумець, што яна ад мяне хацела. Ва ўсякім разе, яна мне паверыла на слова, што я быў затрыманы не на месцы падзеяў. Яна сказала, што адназначна мне давярае ў гэтым пытаньні, што я арыштаваны быў у 17.05 ужо пры выхадзе са штаб-кватэры БНФ". – паведаміў Вячаслаў Сіўчык.