Агляд сёняшняе расейскае прэсы на тэму беларуска-расейскага саюзу. Сёньня газэта "Московская правда" надрукавала артыкул пад назовам "Союзный приговор". Аўтар Шод Муладжанаў адзначае, што ў дачыненьні да беларуска-расейскай дамовы (цытую) "спасылкі на вопыт Заходняй Эўропы не праходзяць з шэрагу прычынаў. Па-першае, там ідзе пра саюз дзяржаваў, блізкіх па ўзроўні разьвіцьця і заможных паводле фінансавага і эканамічнага патэнцыялу. Па-другое, любыя буйныя пагадненьні там падпісваюцца пасьля дэталёвага вывучэньня, і абмеркаваньня на ўсіх узроўнях, у тым ліку, і агульнанацыянальных дыскусіяў і рэфэрэндумаў. Па-трэцяе, ствараючы саюз, эўрапейцы дакладна акрэсьлілі праграму і графік ягонага разьвіцьця". Далей аўтар артыкулу ў "Московской правде" працягвае: "Як зрэагуюць на гэтую дамову ў нацыянальных рэгіёнах Расеі? Непазьбежны ўздым сэпаратысцкіх настрояў, паколькі Татарыя альбо іншыя буйныя рэспублікі нічым не саступаюць Беларусі. Як адаб'ецца інтэграцыя на жыцьцёвым узроўні людзей ў Расеі? Нічога добрага чакаць ня варта, таму што Беларусь марыць не нашую вытворчасьць уздымаць, а для сваіх прадпрыемстваў заказы выбіць, не нашай сельскай гаспадарцы рынак пашырыць, а свае прадукты прадаць як найдаражэй. А спадзяваньні на тое, што мы хутка выцягнем Беларусь да каштоўнасьцяў дэмакратыі і сучаснай цывілізацыі, падаюцца мне наіўнымі. Тое, што давялося на ўласныя вочы пабачыць і ў Менску, і асабліва ў беларускай правінцыі, не дае падставаў для аптымізму. Дрыгва пануе ня толькі ў прыродзе, але і ў грамадзтве гэтай цудоўнай краіны. Там шмат страху і стомленасьці. Там шмат раўнапраўнага жабрацтва і ганарлівай безнадзейнасьці" – адзначае "Московская правда". Васіль Усцюжанін у "Комсомольской правде" адзначае, што падпісаньне дамовы, гэта (цытую) "толькі пачатак беларуска-расейскай вікторыі. Адсюль, зь Берасьця, пагражаць мы будзем Клінтану і ўсялякім іншым швэдам. Дамова прадугледжвае стварэньне магутнай вайсковай групоўкі на заходнім накірунку. Як сказаў Аляксандар Лукашэнка, хай будзе. Ну а ўсім астатнім 13-ці зьбеглым, якія жылі ў сяброўскай сям'і савецкіх народаў, Ельцын і Луцкашэнка падалі знак – калі яшчэ не нагуляліся ў самасьційнасьць, давайце да нас. Мы моцныя, мы добрыя, мы і жартаваць можам. І ўсё ў нас ёсьць – нафта, ракеты, і гарачыя кропкі. Такі саюз зробім – увесь сьвет пазайздросьціць, і НАТО здрыганецца", – піша "Комсомольская правда". У гэтай жа газэце Мікалай Савельеў назвавў дамову "Фіктыўным шлюбам дзеля маскоўскай прапіскі". "Што можа быць агульнага паміж Ельцыным і Лукашэнкам?" – пытаецца аўтар. – У аднаго – прастуда, у другога – нясьцерпнае жаданьне падпісаць якую-небудзь дамову. Акрамя таго, абодва яны, здаецца, прэзыдэнты. Але калі паглядзець уважліва, дык і гэтай агульнай якасьці ў іх няма, бо прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Лукашэнкі скончыліся яшчэ летам, 20 ліпеня. І ўсё ж агульнае паміж імі ёсьць. Абодва вельмі любяць уладу і не зьбіраюцца разьвітвацца з ёю. Навошта Ельцын пасылаў Лукашэнку выступаць у Дзяржаўнай Думе? Усё вельмі празрыста: наш прэзыдэнт вырашыў праверыць, як дэпутаты паставяцца да… Вы падумалі – да саюзу Беларусі і Расеі? Зусім не. Да працягваньня паўнамоцтваў прэзыдэнта. Бо перад Думай выступаў ужо амаль паўгады як нелегітымны прэзыдэнт. Уласна кажучы, зусім не прэзыдэнт, а чалавек, які 20 ліпеня валявым рашэньнем працягнуў свае паўнамоцтвы на нявызначаны тэрмін. І Дзяржаўная Дума выслухала яго як прэзыдэнта. Цяпер Ельцын на законных падставах у жніўні будучага году можа выйсьці да дэпутатаў і заявіць: "Вы ж самі слухалі Лукашэнку як прэзыдэнта, хаця ягоныя паўнамоцтвы даўно скончыліся… Паслухайце цяпер і мяне". Лукашэнка ж дзейнічае ў лепшых савецкіх традыцыях, разьлічваючы, што, падпісаўшы дамову аб саюзе, ён адразу ж атрымае крамлёўскую прапіску. Ён разьлічвае на тое, што ў гэтым выпадку саюзнай дзяржавай яшчэ пяць гадоў будзе кіраваць Ельцын як старшыня Вышэйшай Рады, а Лукашэнка будзе ягоным намесьнікам. І законным спадкаемцам, паколькі Аляксандар Рыгоравіч у душы вельмі спадзяецца на хваробы свайго "старэйшага брата". Якраз тут у яго памылачка: Барыс Мікалаевіч такі палітычны доўгажыхар, што яшчэ і прастудзіцца на пахаваньні Лукашэнкі". – Нагадаю, гэта была цытата з сёньняшняй "Комсомольской правды".