З учорашняга дню ў Беларусі ўнесеныя карэктывы ў правілы валютнага рэгуляваньня. Гэтае рашэньне, прынятае Нацыянальным банкам, скіраванае на лібэралізацыю валютнага рынку. Як паведаміў нашаму радыё прэсавы сакратар старшыні Нацыянальнага банку Міхал Журавовіч, зьмены валютных парадкаў прадыктаваныя новай грашова-крэдытнай палітыкаю, якая будзе праводзіцца напрыканцы гэтага і ў наступным годзе. Ейным вынікам павінна стаць валютная цьвёрдасьць беларускага рубля. Цяперашнія новаўвядзеньні, паводле словаў Журавовіча – абавязковая перадумова посьпеху новае палітыкі. Карэктывы тычацца галоўным чынам куплі-продажу валюты. Адно з новаўвядзеньняў, напрыклад, скасоўвае абавязковы продаж камэрцыйнымі банкамі валюты і расейскіх рублёў, купленых у насельніцтва, Нацыянальнаму банку. Вось як пракамэнтаваў гэтае рашэньне фінансавы экспэрт праграмы Эўрапейскага Зьвязу "Tacis" у Беларусі Ўладзімер Бірук: «Гэткім чынам будзе крышку лібэралізавацца рынак наяўнае валюты. Дадаткова банкі змогуць карыстацца гэтымі валютнымі рэсурсамі. Такое рашэньне прынятае ў інтарэсах банкаў. Рэч у тым, што з прычыны недахопу валютных рэсурсаў яны працуюць у вельмі жорсткім фінансавым рэжыме». Сапраўды, паводле добра інфармаваных крыніцаў, у апошнія месяцы працягвалася пагаршэньне эканамічнага становішча беларускіх банкаў. Толькі за кастрычнік іхныя валютныя актывы скараціліся на 46 мільёнаў даляраў. Асабліва імклівымі тэмпамі спусташаліся валютныя сховішчы «Беларусбанку», «Белзнешэканомбанку» і «Белпрамбудбанку». Дзяржава фактычна бескантрольна забірае іхныя рэсурсы на пакрыцьцё сваіх бягучых патрэбаў. Відавочна, кіраўніцтва Нацыянальнага банку з дапамогаю ўведзеных зараз захадаў спрабуе пераадолець нэгатыўныя тэндэнцыі. Аднак, на думку многіх адмыслоўцаў, згаданых захадаў нядастаткова. Тым болей, што адначасова з захадамі ў лібэралізацыі валютнага рынку ўведзеныя і зьмены адміністратыўнага кшталту. Міхал Журавовіч паведаміў, што падначаленыя Пракаповіча прыпынілі выдачу ліцэнзіяў на ажыцьцяўленне гандлю за валюту. Экспэрт ЭўраЗьвязу Ўладзімер Бірук лічыць, што цяперашнія крокі Нацыянальнага банку ў кірунку лібэралізацыі прымаліся бяз поўнай згоды ва ўладных структурах. Урад, паводле ягонай інфармацыі, выступае ў справе лібэралізацыі апанэнтам Нацыянальнага банку. Як вынікае зь іншых крыніцаў, атачэньне Аляксандра Лукашэнкі ня мае адзіных плянаў пераадоленьня ў краіне валютнага голаду. У прыватнасьці, першы віцэ-прэм'ер ураду Васіль Даўгалёў выступае за жорсткае адміністрацыйнае рэгуляваньне валютнага курсу. Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Андрэй Кабякоў рэгулярна інфармуе Лукашэнку пра невяртаньне з-за мяжы валютнае выручкі й раіць усталяваць жорсткі валютны кантроль за дзеяньнямі айчынных банкіраў і гаспадарнікаў. А між тым, у адпаведнасьці з абвешчанай грашова-крэдытнай палітыкаю, Беларусь зьбіраецца да сярэдзіны 2000 году назапасіць залатавалютны рэзэрв памерам 400 мільёнаў даляраў. Ці рэальныя пляны? Меркаваньне Ўладзімера Бірука: «Не, вядома. Па-мойму, гэта немагчыма. Намер атрымаць такую суму ад грашовай прыватызацыі – таксама, лічу, нерэальны», – зазначыў фінансавы экспэрт праграмы «Tacis».