Перанос падпісаньня беларуска-расейскай дамовы выклікаў розныя ацэнкі і ў расейскай прэсе, якая камэнтуе ня толькі факт пераносу, але й саму дамову. У сёняшнім нумары "Общей газеты" Барыс Сіняўскі гаворыць, што праект дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы ў Беларусі абмяркоўваўся ў працоўных калектывах пад наглядам начальства, і што "патаемнае галасаваньне прынясе зусім іншыя вынікі, і не выпадкова Лукашэнка не ждае праводзіць рэфэрэндум". "Независимая газета" сёньня выказваве меркаваньне, што ў апошні момант ў пэўных асобаў у атачэньні расейскага прэзыдэнта ўзьніклі сумненьні адносна мэтазгоднасьці шэрагу палажэньняў дамовы. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра назву "саюзная дзяржава", а таксама пра пункт, які прадугледжвае праз 6 месяцаў пасьля ратыфікацыі дакумэнта выбары ў саюзны парлямэнт. Газэта спасылаецца на інфармацыю дэпутата Расейскай думы Ціханава, які паведаміў, што ў дамове прадугледжвалася магчымасьць стварэньня сумесных грамадзка-палітычных рухаў з прадстаўнікоў Беларусі і Расеі. Цытуе "Независимая газета" і выказваньне расейскага дэпутата, вядомага прыхільніка інтэграцыі Мікалая Ганчара. Ён перакананы, што сэнс жорсткага ціску заходніх краінаў на Расею з прычыны Чачні меў адну мэту: Ельцын адмовіўся ад падпісаньня саюзнай дамовы з Беларусьсю ў абмен на маўчаньне вядучых заходніх краінаў наконт баявых дзеяньняў Расеі на Каўказе. І, магчыма, лічыць маскоўскі палітык, такі абмен адбыўся ў Стамбуле. Разам з тым, назіральнікі не выключаюць і афіцыйную вэрсію пераносу падпісаньня – хвароба Ельцына. Сёньня раніцай у Інтэрнэце на шэрагу інфармацыйных расейскіх вэб-сайтаў зьявіліся паведамленьні, што ўчора Ельцын перажыў інсульт. Аднак, гэтая інфармацыя не пацьверджаная афіцыйнымі крыніцамі. Тым часам, выступаючы ў парлямэнце Эстоніі, міністар замежных справаў гэтай краіны Томас Хэндрык Ільвес заявіў, што саюз Беларусі і Расеі "уяўляе пагрозу для разьвіцьця дэмакратычных працэсаў у Расеі" і можа парывесьці да пагаршэньня стаўленьня да яе з боку Захаду. Як падкрэсьліў эстонскі міністар (цытую) "Беларусь на Захадзе ня лічаць асабліва дэмакратычнай дзяржавай, ейнага лідэра ня лічаць дэмакратам, там бясьсьледна зьнікаюць апазыцыйныя дзеячы, дзяржава зьяўляецца цэнзарам для прэсы, падслухоўвае, там адбываецца шмат вясёлых рэчаў". Гэта была цытата з выступу міністра замежных справаў Эстоніі Тоомаса Хэндрыка Ільвіса ў парлямэнце гэтай краіны.