Шасьцёра затрыманых пасьля учорашняе несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў Менску ўжо вызваленыя. Як паведамілі нашаму радыё ў сядзібе БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі, затрыманых пасьля ўчорашняй акцыі, даставілі ў розныя аддзелы міліцыі. Сябраў Маладога Фронту Міхася Шарамета, Міхася Маева й Сяржука Лушча, якіх зьбілі й затрымалі на станцыі мэтро "Пляц Якуба Коласа", даставілі ў Савецкі РАУС Менску. Маладафронтаўцаў прымусілі напісаць тлумачэньні, пасьля чаго ўчора ж вызвалілі. Горш абыйшліся з двума затрыманымі пасьля акцыі прадпрыймальнікамі. Ігара Варанцова й Аляксея Маўчанскага даставілі ў Цэнтральны аддзел міліцыі, дзе пратрымалі ноч. Затрыманага разам з прадпрыймальнікамі Цімафея Дранчука, у якога было журналісцкае пасьведчаньне, выпусьцілі адразу. Дзяжурны Цэнтральнага РАУСу паведаміў нам, што сёньня прадпрыймальнікаў вызвалілі, склаўшы на іх пратаколы паводле факту ўдзелу ў несанкцыянаваным пікеце – менавіта так улады разглядаюць учорашнюю "Гадзіну Смутку". На заўтра – дзень падпісаньня ў Маскве беларуска-расейскай дамовы аб стварэньні хаўруснае дзяржавы – беларуская апазыцыя таксама рыхтуе несанкцыянаваную акцыю пратэсту. Пра гэта нашаму радыё паведаміў намесьнік старшыні БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі Вячаслаў Сіўчык: (Сіўчык: ) "Гэта будзе акцыя беларускіх патрыётаў. Справа ў тым, што тая паперка, якую зьбіраюцца заўтра падпісаць Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка, зьяўляецца вельмі небясьпечнай для Беларусі. Мы мусім рэагаваць на гэта. Таму заўтра адбудуцца акты грамадзянскага непадпарадкаваньня, як мінімум у Менску, але я спадзяюся, што і па Беларусі таксама. У Менску людзі, якія разумеюць, што трэба нешта рабіць, мусяць зьбірацца ў 17 гадзін на пляцы Якуба Коласа. Нашая краіна сёньня знаходзіцца пад акупацыяй прамаскоўскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. І натуральна, што любы акупацыйны рэжым будзе рабіць усё дзеля таго, каб тут не было свабоды, каб тут не было дэмакратыі, каб тут не было незалежнай краіны". Заявіў Вячаслаў Сіўчык. Акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня, паводле словаў Сіўчыка, павінны адбыцца ў буйных гарадох Беларусі.