У халодных цэхах распачалі новы працоўны тыдзень рабочыя многіх прадпрыемстваў краіны. Асабліва трывожная сытуацыя складваецца зараз у працоўных калектывах радыёэлектроннае галіны. Нізкая тэмпэратура ў вытворчых памяшканьнях заводаў радыёэлектроннае прамысловасьці Беларусі сталася наступствам энэргетычнае палітыкі ўраду. А менавіта: вынікам ажыцьцяўленьня праграмы эканоміі энэргарэсурсаў, да чаго, нагадаю, спрычыніліся фінансавыя цяжкасьці краіны. Гаворыць старшыня рэспубліканскага галіновага прафэсійнага зьвязу, які ўваходзіць у Фэдэрацыю прафэсійных зьвязаў, Генадзь Фядыніч: (Фядыніч: ) "У гэтым годзе атрымалася тое, што Міністэрства прамысловасьці выдала пісьмовы загад за подпісам намесьніка міністра Давідовіча аб тым, што нашыя прадпрыемствы павінны скараціць спажываньне тэплаэнерганосьбітаў яшчэ на 15-20 адсоткаў у адносінах да мінулага году. Але ж у прошлым годзе на нашых прадпрыемствах было вельмі холадна, і так дасканала статыстыку мы не праводзім, колькі чалавека-дзён патрацілі прадпрыемствы з-за хваробы людзей, якія якраз хварэлі на прастудныя хваробы. Але гэта быў досыць вялікі працэнт. Тэмпература дасягала 2-3 градусаў у цахах, былі ў нас выпадкі, што ў людзей пальцы прымярзалі да мэталу. Таму мы ў ніякім разе не маглі пагадзіцца з гэтым пісьмом, бо ў ім не было ані слова пра людзей, працоўных. Там толькі было, маўляў, уключаць цяпло, калі нізкая тэмпература можа прывесьці станкі ў непрыдатны стан. Нашыя цэхі, якія былі ў часы саюзу вельмі аб'ёмныя і сьветлыя, павінны быць меншыя, але ж утульныя і цёплыя. Пад гэта дзяржава павінна даваць сродкі ці ня браць падаткі, каб на гэта можна было патраціць грошы прадпрыемстваў". Вастрыня праблемы, – сказаў далей Генадзь Фядыніч, – спрычынілася да рашэньня прафэсійных зьвязаў прадпрыемстваў радыёэлектронікі абараняць прымальныя ўмовы працы. Пры зьмяншэньні тэмпэратуры ў цэхах заводаў ніжэй за 10 градусаў мяйсцовым суполкам прафэсійных зьвязаў рэкамендавана арганізоўваць акцыі пратэсту. Прычым, фінансавую адказнасьць за час вымушанага прастою, паводле рашэньня прафэсійных зьвязаў, павінна несьці адміністрацыя. Варта зазначыць, што такая ўльтыматыўная пазыцыя дзе-нідзе прынесла плён. У прыватнасьці, навукова-вытворчае аб'яднаньне "Планар" сталічныя ўлады ўпершыню ў сёлетнім сэзоне падключылі да цяплу.