Дэталi заплянаванае на 24 лiстапада акцыi пад назовам "Гадзіна смутку й салiдарнасьцi" былi абмеркаваныя пад час сёньняшняга пасяджэньня Каардынацыйнае Рады дэмакратычных сiлаў Беларусi. Акцыя "Час смутку й салідарнасьці" праводзiцца з нагоды сумнае даты – 24 лiстапада 1996 года быў праведзены другi па лiку рэфэрэндум, якi шмат што зьмянiў да горшага ў грамадзкiм жыцьцi Беларусi. З тае пары мінулі ўжо тры гады. Гэта дастатковы час дзеля таго, каб пераканацца ў наступствах рэфэрэндуму, які, як вядома ўсяму сьвету, праходзiў з мноствам парушэньняў закону. Пра тое, што чакае Каардынацыйная Рада ад акцыi, прызначанай на сераду, нашаму радыё распавёў прэсавы сакратар Беларускае сацыял-дэмакратычнае партыi "Народная Грамада" Лявон Дзейка. Менавiта гэтая партыя старшынюе цяпер у Каардынацыйнай Радзе дэмакратычных сiлаў Беларусi. (Дзейка: ) "Мы спадзяемся, што людзі прыйдуць не скандаваць, ня несьці транспаранты, лёзунгі, а проста запаліць сьвечкі, пастаяць кожны сам па сабе, сам-на-сам з сабою, падумаць аб тых людзях, якія, змагаючыся за Беларусь, некалі пацярпелі, церпяць цяпер. Асноўны сэнс акцыі – выказаць салідарнасьць з тымі людзьмі, якіх можна назваць ахвярамі рэжыму, з тымі, хто зараз знаходзіцца ў турме, хто церпіць перасьлед з боку рэжыму за змаганьне супраць ліквідацыі дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Усе ведаем, што 26 лістапада на гэтым шляху пачынаецца новы этап, які зьбіраецца зрабіць рэжым, які страціў сваю легітымнасьць разам з маскоўскім крамлёўскім рэжымам". Тут варта ўзгадаць, што першапачаткова арганiзатары акцыi назвалi яе "Ланцугом Свабоды" й плянавалi правесьцi ў iншым выглядзе. Меркавалася, што гэта будзе ланцуг пiкетаў прыкладна праз 50 мэтраў адзiн ад аднаго. Але гарадзкі выканаўчы камітэт адмовiў у правядзеньнi пiкетаў у цэнтры Менску й прапанаваў перанесьцi іх на пляц Бангалёр (або "сабачатнiк", як называюць яго мiж сабою менчукi). У сувязi з гэтым арганiзатары пiкету – Сяргей Андросаў (БНФ), Павал Казлоўскi (кiраўнiк Менскае гарадзкое арганiзацыi АГП) i Аляксей Кароль (намесьнiк старшынi БСДП "НГ" – адмовiлiся ад правядзеньня мерапрыемства й замянілі яго акцыяй "Час смутку й салiдарнасьцi". Каардынацыйная Рада лiчыць, што гэтая акцыя не зьяўляецца пiкетам i не супярэчыць заканадаўству. Быў прыняты таксама зварот да кiраўнiцтва менскае мiлiцыi з заклiкам не дапускаць правакацыяў супраць удзельнiкаў мiрнай акцыi. Удзельнiкi пасяджэньня таксама абмеркавалi вынiкi самiту АБСЭ ў Стамбуле. Яны выказалi задавальненьне тым, што прадстаўнiкi шэрагу краiнаў i мiжнародных арганiзацыяў падцьвердзiлi, што анiякiя так званыя "iнтэграцыйныя захады" беларускага рэжыму ня будуць прызнаныя мiжнароднай супольнасьцю.