Старшыня дзяржаўнага камітэту па друку Міхал Падгайны паведаміў сёньня радыё "Свабода", што пытаньне аб аднаўленьні ліцэнзыяў шэрагу незалежных выданьняў, скасаваных на пачатку кастрычніка, будзе вырашанае на працягу аднога тыдню. Паводле словаў сп. Падгайнага, цяпер экспэрты зь ягонага ведамства разам са спэцыялістамі з падатковага камітэту рыхтуюць дакумэнт, які павінен рэглямэнтаваць парадак атрыманьня ліцэнзыяў выданьнямі. Кіраўнік Дзяржкамдруку паабяцаў вырашыць пытаньне аб паведамляльным характары рэгістрацыі юрыдычнай адрэсы новых выданьняў у мінулы панядзелак, пад час сустрэчы з галоўнымі рэдактарамі 7 газэтаў і часопісаў, пазбаўленых выдавецкіх ліцэнзыяў. Міхал Падгайны прызнаў, што ў дачыненьні да раней зарэгістраванае газэты "Наша Cвабода", часопісу "Кур'ер" ды іншых выданьняў была дапушчаная несправядлівасьць, і запэўніў рэдактараў, што ўсе гэтыя СМІ будуць зарэгістраваныя. Маўляў, трэба толькі пайсьці ў раённыя адміністрацыі ды ўзгадніць з чыноўнікамі адрэсы рэдакцыяў. А сам Падгайны, у сваю чаргу, забавязваецца дамовіцца зь менскім мэрам Ярмошыным, каб мяйсцовая ўлада не чыніла перашкодаў. Праўда, тэрміны вырашэньня гэтага пытаньня сп. Падгайны не назваў. Як паведаміў нашаму радыё галоўны рэдактар часопісу "Кур'ер" Ігар Гермянчук, ён сам і ягоныя калегі запатрабавалі ад Падгайнага гарантыяў таго, што пазьней улады не скасуюць свае дазволы гэтак сама лёгка, як і далі. Бо, паводле словаў Ігара Гермянчука, распараджэньне Ярмошына не вышэй за закон і ўлады могуць у разе патрэбы вельмі лёгка ліквідаваць ліцэнзыі. Галоўны рэдактар "Кур'еру" не сумняецца, што ўлады пачалі паслабляць ціск на свабодную прэсу толькі таму, што Аляксандар Лукашэнка напярэдадні паездкі на саміт АБСЭ ў Стамбул хоча прадэманстраваць сьвету сваю прыхільнасьць да дэмакратыі. З гэтай думкай сп. Гермянчука згодныя і рэдактары іншых рэпрасаваных выданьняў. Тое, што Захад проста змусіў Лукашэнку паслабіць ціск на незалежную прэсу, ускосна падцьвердзіў сёньня ў размове з журналістамі й прэзыдэнцкі памочнік Міхал Сазонаў, назваўшы вяртаньне газэтам выдавецкіх ліцэнзыяў у адным шэрагу з вызваленьнем Статкевіча, Шчукіна ды іншых палітвязьняў. Вядома, што ЭўраЗьвяз, ЗША, АБСЭ ды іншыя міжнародныя арганізацыі і краіны ставілі падобныя патрабаваньні перад беларускімі ўладамі як адну з умоваў нармалізацыі адносінаў з Беларусьсю. Аднак шэф Дзяржкамдруку ня зьвязвае рашэньне аб вяртаньні газэтам і часопісам ліцэнзыяў зь нейкімі вонкавымі палітычнымі абставінамі. Паводле словаў Міхала Падгайнага, ідзе нармальны рабочы працэс. Учора адбылася сумесная калегія Дзяржкамдруку й Падатковага камітэту, пад час якой кантралёры наракалі на тое, што многія выданьні рэгіструюцца па адной адрэсе, а знаходзяцца па іншых, таму падатковым ворганам нібыта цяжка зьбіраць зь іх грошы. Цяпер жа, паводле словаў Падгайнага, праблема збору падаткаў будзе вырашаная, бо выданьні зарэгіструюць па мейсцы іхнага фактычнага знаходжаньня.