«Сямён Шарэцкі змагаецца супраць «беззаконнай» беларускай дыктатуры». Артыкул з гэткім назовам зьявіўся ў канцы мінулага тыдня ў францускай газэце «Le Monde».. Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні абрала сабе за сядзібу заняпалы дамок на набярэжнай ракі Вяльля, што віецца праз сталіцу Літвы. Месца зусім бязьлюднае, але вось невялікага росту чалавек у сьветлым паліце і ягоны целаахоўнік насьцярожліва выходзяць на невялічкі дворык. Так, традыцыйна непрыхільна да Беларусі, пачынаецца артыкул у газэце «Le Monde». Адмысловы карэспандэнт газэты ў Вільні Антуан Жакоб далей піша, як Сямён Шарэцкі ўцёк са сваёй краіны Беларусі, дзе ён баіцца быць арыштаваным або й зьнікнуць бязь сьледу, як гэта здарылася зь іншымі апанэнтамі рэжыму. За ягоную галаву, калі верыць літоўскім сродкам масавай інфармацыі, ужо прызначаная даволі высокая цана. Змрочныя пакоі Таварыства Беларускай Культуры абстаўленыя вельмі сьціпла, адзіная аздоба – рэклямны постэр Беларускай Службы Радыё Свабода на сьцяне. Спадар Шарэцкі сядзіць за столікам, на якім стаіць бел-чырвона-белы сьцяжок, і тлумачыць францускаму журналісту прычыны свайго выезду зь Беларусі. Антуан Жакоб адзначае, што цяпер, глыбокай восеньню, Сямён Шарэцкі выглядае больш разгублена, чым у жніўні, адразу па сваім прыезьдзе ў Вільню. Ужо не вядзецца гаворкі пра сфармаваньне новага ўраду «ў найбліжэйшай будучыні», ні пра неадкладнае скліканьне новых парлямэнцкіх выбараў. «Сёньня гэта немагчыма, – кажа Шарэцкі. – Ведаеце, у якіх умовах жывуць сёньня людзі ў Беларусі? Людзі нічога ня ведаюць, яны даведваюцца пра ўсё толькі з вуснаў Лукашэнкі». Тым ня менш, зазначае францускі карэспандэнт, людзі ў Беларусі ня сьпяць, а спрабуюць актыўна пратэставаць. «Беларускі народ змагаецца як можа, – працягвае Сямён Шарэцкі, – Аднак цывілізаваная Эўропа дапамагае менскаму рэжыму даючы грошы Маскве – частка гэтых грошай пасьля трапляе ў Менск». На думку Шарэцкага, Захад мусіць патрабаваць ад Расеі, каб гэтага больш не здаралася. Наступным суразмоўцам карэспандэнта газэты «Le Monde» быў службовец Міністэрства Замежных Справаў Літвы і спэцыяліст у беларускім пытаньні Эвалдас Ігнатавічус. Вось якую карціну намаляваў ён францускаму чытачу: «Апазыцыя паспрабавала арганізаваць прэзыдэнцкія выбары, аднак з гэтага нічога ня выйшла. У любым выпадку яна ведае, што ніхто зь яе прадстаўнікоў не набярэ на выбарах больш за 5% галасоў». Арыгінальнымі былі й погляды беларусаведа зь літоўскага МЗСу і пра новую хвалю беларускіх палітыкаў. Новае пакаленьне, паводле яго, прадстаўленае Беларускім Народным Фронтам, некаторыя сябры якога пасьля распаду СССР з настальгіяй прыгадвалі «Вялікую Беларусь» з сталіцай у Вільні. Гэтае паняцьце разыходзіцца з гістарычнай праўдай, – тлумачыць францускі журналіст і дадае, што якраз Беларусь уваходзіла ў склад Літвы, перш чым іх у 15-ым стагодзьдзі захапіла Польшча. Тым ня менш літоўскі дыплямат з грымасай на твары кажа, што не хацеў бы, каб падобныя прэтэнзіі беларусаў калі-небудзь паўтараліся. Існаваньне пры літоўскіх межах двух непрадбачных суседзяў – даведзенай да крайнасьці Беларусі і нестабільнай Расеі, вельмі непакоіць Літву, кандыдатку на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз і НАТО. Гэтак заканчваецца адна з рэдкіх публікацыяў пра Беларусь у францускай газэце «Le Monde».